З акцэнтам на спадчыну. У чым асаблівасць фестываля беларускай песні і паэзіі ў 2022 годзе?

Новости Беларуси. Когда город – большая арт-площадка. Творческие встречи, экскурсы в прошлое, много музыки и выставка-посвящение Михаилу Финбергу. Молодечно принимает XXI Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Приветствие участникам и гостям направил Александр Лукашенко. По традиции главная интрига вокруг конкурса молодых исполнителей. В двух турах уже выступили 20 участников.

Яна Шипко на протяжении дня следит за фестивалем.

З акцэнтам на спадчыну. У чым асаблівасць фестываля беларускай песні і паэзіі ў 2022 годзе?-1

Яна Шыпко, карэспандэнт:
З амфітэатра можно пачуць матывы, якія прагучаць падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця.

Падрабязнасці ў відэматэрыяле.

На беларускім эстрадным небасхіле з’явяцца новыя маладыя зоркі. Я маю на ўвазе конкурс выканаўцаў эстраднай песні. Цэнтральная падзея фестывальнага дня. Нагадаю, менавіта горад Маладзечна стаў творчым трамплінам для Наталлі Тамела, Вікторыі Алешкі і іншых зорак, зараз вядомых артыстаў. Сёння ж за перамогу змагаліся 20 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Кожны з іх у сваёй вобласці прайшлі вялікія кастынгі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў. І, дарэчы, цікавы факт, што сярод удзельнікаў толькі адзін хлапец, які прымае ўдзел у конкурсе ўжо другі год запар. Спявалі яны ўсе выключна беларускія шлягеры. Вось што нам расказаў старшыня журы, які паспеў папрацаваць з канкурсантамі таксама і на рэпетыцыях.

З акцэнтам на спадчыну. У чым асаблівасць фестываля беларускай песні і паэзіі ў 2022 годзе?-4

Максім Расоха, мастацкі кіраўнік, галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі:
Третий тур самый сложный был. С оркестром живым. Даже у некоторых были потери, кто-то раньше выступал. Хотя вроде знает музыку, вот живой оркестр, а волнение совершенно другое, чем под фонограмму, под которую тысячу раз уже репетировалось. Критерии – это голос, это интонация, артистизм, умение вести себя на сцене, уверенность в исполнении. Совокупность всех этих компонентов и есть балльная система.

З акцэнтам на спадчыну. У чым асаблівасць фестываля беларускай песні і паэзіі ў 2022 годзе?-7

Яна Шыпко:
Цэнтральныя вуліцы ператварыліся на два дні ў адну вялікую арт-прастору, дзе кожны раён Мінскай вобласці запрашае ў падарожжа ў мінулае: ад Сярэднявечча і гісторыі Вялікай Айчыннай да індустрыяльнага бума сталіцы будаўнікоў сусветна вядомых БелАЗаў. 

З акцэнтам на спадчыну. У чым асаблівасць фестываля беларускай песні і паэзіі ў 2022 годзе?-10

Ігар Лазараў, кіраўнік Цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі «Вектар» (Жодзіна):
Нам досталась эпоха 1950-1960-е годы, Жодино, развитие Жодино. Причем здесь и пионерское движение, и комната именно того момента, 1960-х годов, реконструкция комнаты. Сотрудники музея рассказывают, как начиналось производство БелАЗов. Ну и создан интерьер партийного кабинета.

З акцэнтам на спадчыну. У чым асаблівасць фестываля беларускай песні і паэзіі ў 2022 годзе?-13

Яна Шыпко:
Лэйтматыў фестываля на гэты раз – Год гістарычнай памяці з акцэнтам на культурную спадчыну. Сярод больш чым паўсотні мерапрыемстваў ёсць і прысвечаныя да 140-годдзя з нараджэння нашых класікаў – Коласа і Купалы. Творы, прысвечаныя ім, мы адшукалі не толькі на спецыяльных выставах, але і проста сярод майстровых радкоў. Як кажуць, сапраўды натхненне тут на кожным кроку.

Маркевіч у Маладзечна: на фестывалі мы захавалі тыя добрыя традыцыі, якія пануюць ужо на працягу 20 год. Чытайце тут.

З акцэнтам на спадчыну. У чым асаблівасць фестываля беларускай песні і паэзіі ў 2022 годзе?-16

Уладзімір Хіхіч, майстар разьбы і тачэння па дрэву:
Сымон-музыка. На создание этой скульптуры меня вдохновило стихотворение Якуба Коласа. И я решил к этому фестивалю создать. И как раз скрипка у него треснула – это подчеркивает, что он из народа, бедный, но очень талантливый.

З акцэнтам на спадчыну. У чым асаблівасць фестываля беларускай песні і паэзіі ў 2022 годзе?-19

Мне очень приятно погулять, походить. Это мой родной город. Я люблю свой город, люблю людей, которые здесь живут.

З акцэнтам на спадчыну. У чым асаблівасць фестываля беларускай песні і паэзіі ў 2022 годзе?-22

Яна Шыпко:
Нагадаю, што ў гэтым годзе фестываль праходзіць на сумнай ноце. Ужо ў 21 першы раз, але ўпершыню без маэстра Міхаіла Фінберга. Але ўсе ж такі форум, ідэйным натхняльнікам якога з’яўляўся славуты дырыжор і кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра, працягвае жыць і адкрываць маладыя таленты. Дарэчы, сёння на аркестры падчас гала-канцэрта двайная адказнасць – утрымаць гэтую высокую планку. Абяцаюць вельмі цікавую праграму: папуры вядомых шлягераў, якая пачнецца з увертуры-сюрпрыза для гледачоў. Штосьці накшталт «угадай мелодыю». Ну і для ўсіх канкурсантаў таксама незалежна ад таго, хто атрымае Гран-пры, бясцэнным вопытам была праца з такім узроўневым калектывам.