«У беларускай традыцыі ёсць абвостраны ген справядлівасці». Чаму ў 1995-м прагаласавалі за двумоўе?
Новости Беларуси. Есть ли в Беларуси языковая конкуренция? Что сделать, чтобы родные слова не стали иностранными? Диалоги на двух официальных языках на площадке ток-шоу «По существу».
Кирилл Казаков, СТВ:
Игорь Александрович [Марзалюк – прим. ред.] говорит, что эта позиция позитивной политики – дискриминация, это же политическое течение – это некое навязывание.
Игорь Марзалюк, председатель Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Беларуси:
Ніякае навязванне... Канешне, калі яно спалучаецца с некімі дзікімі рэпрэсіямі, літаральна да фізічнага знішчэння, – гэта іншае. Але проста навязванне, пастуліраванне зверху ўніз не прыводзіць ніколі да пазітыўнага варыянта. Палякі хацелі за 20 год зрабіць з Заходняй Беларусі Крэсы Усходнія. Нічога не атрымалася. Заўсёды ідзе натуральны працэс. Чаму ў 1995 годзе прагаласавалі яшчэ за рускую мову? Таму што ў беларускай традыцыі ёсць гэты абвостраны ген справядлівасці і раўнапраўя. Таму мы не хацелі нікога дыскрымінаваць. Гэта першы нюанс. Другі момант. Асобным таварышам, як вы кажаце пра псеўдаблогераў, псеўдапатрыётаў, здаецца, што Беларушчыны няма, беларускай мовы няма, яна павінна быць знішчана.
Кирилл Казаков:
С белорусского на русский надо переводить.
Игорь Марзалюк:
Гэта поўная ахінея. Ёсць закон аб дзяржаўных мовах. І я глыбока перакананы: з улікам той літаратуры, той традыцыі, якая закладзена ў нас і з той пазіцыяй дзяржавы, якая арыентавана на нармальнае функцыянаванне і суіснаванне беларускай і рускай моў, мы ў любым выпадку не будзем дэградаваць. Мы будзем развіваць беларускую мову. І я глыбока перакананы, што гэта ўсведамленне большасці. Захоча большасць. Узнікне новае пакаленне. Многія рэчы на мікраўзроўні не адчуваем, а яны істотна змяняюцца. І не толькі ў мінус. Але з другога боку, мы можам сказаць і пра іншыя рэчы, пра пазітыўныя. Пра нармальнае развіццё літаратуры, розных плыняў. Таму я лічу, што ў нас нармальная сітуацыя.
Самае галоўнае для нармальнага палітыка, асабліва калі ён нацыянальнага маштабу палітык і нясе адказнасць за ўсю краіну. Калі ён нармальны, не хворы на галаву, то для яго самае галоўнае – каб было сумоўе, каб быў спакой у нацыянальным доме. Мы абсалютна дамінуем у сваёй краіне. Тытульная нацыя тут – беларусы. І мы не павінны дзяліцца на беларускамоўных, рускамоўных, праводзіць лініі сегрэгацыі.
Подписывайтесь на нас в Telegram!
Читайте также:
Украинская верхушка очумела националистическими взглядами! Лукашенко возмущен борьбой против русского языка
На якой думаеш ці на якой гаворыш? Марзалюк адказаў, якая мова сапраўды родная
«У нас людей об этом спросили». Лазуткин объяснил, почему белорусы спокойно восприняли 2 государственных языка