«Вялікія людзі прадчуваюць свой фінал». Что происходило на последнем авторском вечере Ивана Мележа, вспоминает его племянница
Говоря об Иване Мележе, белорусском советском прозаике, драматурге, народном писателе Белорусской ССР, прежде всего вспоминается его масштабное произведение «Люди на болоте». Однако творческое наследие писателя широко и многогранно. В документальном проекте «Тайны Беларуси» мы расскажем, кто же первым увидел у молодого автора задатки таланта и благословил его на литературную деятельность, какое название мог получить его самый известный роман и как сохраняется память о народном писателе в его родной деревне. К 100-летию народного писателя.
Белорусским театром имени Янки Купалы в 1966 году был поставлен спектакль «Люди на болоте», Гомельским областным театром в 1977 году – «Дыхание грозы», а в 1989-м – «Страсти эпохи» (по роману «Метель, декабрь»).
Лилия Кравченко, племянница Ивана Мележа:
Яго вось гэты твар, яго такая сціплая ўсмешка, яго адкрытыя вочы – у мяне стаіць нават зараз яго партрэт. Мне пашчасціла быць на апошнім аўтарскім вечары ў Тэатры імя Янкі Купалы, калі збіралася ўся гэтая літаратурная эліта, калі збіраліся вядомыя людзі, а ён марыў толькі аб адным – каб прыехалі мае глінішчукі, каб прыехалі мае землякі, народны хор з вёсцы Глінішчы, дзе ён нарадзіўся, і прывезлі ў падарунак яго любімую песню.
Яшчэ Ніл Сямёнавіч Гілевіч, славуты беларускі паэт, пісаў некалі: Іван Паўлавіч гаварыў, што навошта табе вечар, навошта гэтае свята, калі не будзе маіх глінішчукоў. Такі яны прыехалі, яны ўручылі яму свой падарунак, і чалавека больш шчаслівага ў той час, бадай, не было. І калі на яго накіравалі кінакамеру і вывелі на экран партрэт Івана Паўлавіча, у вачах яго слязінкі. Мужчыны, кажуць, не плачуць. Я не гавару, што яны цяклі па шчаках, не, але ў вачах яны. Здавалася, што вось-вось пакоцяцца, вось-вось яна пабяжыць па шчацэ, настолькі блішчэлі яго вочы, настолькі перапляліся і сум, і радасць, і шчасце, і задавальненне. Нездарма гавораць, што вялікія людзі прадчуваюць свой фінал.
Любовь Мележ, сестра Ивана Мележа:
У жніўні 1976 года Ванечка, Іван Паўлавіч памёр.
К сожалению, Иван Павлович Мележ ушел из жизни очень рано, в возрасте 55 лет. От сердечного приступа.
Николай Метлицкий, поэт, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь:
На жаль, вельмі мала лёс адмераў зямных дзён Івану Мележу, ён памёр у росквіце сваіх творчых сіл.
Лилия Кравченко:
Для мяне асабіста ён застаўся чалавекам добрай душы, шчырага сэрца, у яго ніколі не было слова «Я не магу», «Я не хачу», «Я не зраблю», хто б не звярнуўся за дапамогай – родзічы, знаёмыя, землякі, проста нейкія такія людзі за дапамогай. Няважна, якая павінна была быць дапамога, ён заўсёды стараўся дапамагчы.
Николай Метлицкий:
Мележ адзін, Мележ непаўторны, і дзякуй Богу, што ёсць тое, што яму ўдалося зрабіць. А зрабіць удалося нямала. Вельмі значныя творы, вельмі хвалюючыя творы ён пакінуў пасля сябе. Тыя творы, якія духоўна самянтуюць нашу нацыю, якія годна гавораць пра нас як народ.