Ці змогуць прагаласаваць на рэферэндуме тыя, хто знаходзіцца на ізаляцыі? Вось які знайшлі выхад
Навіны Беларусі. Галоўная палітычная кампанія года, рэферэндум па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю, выходзіць на фініш. Ужо заўтра, 22 лютага, а дзясятай раніцы будзе дадзены старт датэрміноваму галасаванню, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Да гэтага ў краіне надрукавалі больш за 7 мільёнаў бюлетэняў, якія сёння размеркавалі паміж участкамі. Іх створана больш за 5,5 тысячы па ўсёй Беларусі.
Адзін з акцэнтаў – на выкананне мер бяспекі з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі. Участкі будуць рэгулярна праветрываць, членам камісіі выдаюць маскі і антысептыкі. Кабінкі без гардзін. Навіна электаральнай кампаніі – да людзей, якія хварэюць або знаходзяцца на ізаляцыі, прыедуць прадстаўнікі закрытых участкаў з паліклінік і бальніц.
22 лютага пачынаецца датэрміновае галасаванне. Даведаліся, што адбывалася на ўчастках за дзень да старту. Чытайце тут.
Аляксей Нявераў, старшыня Гомельскай абласной камісіі па рэферэндуме:
Выезд на дом к людям, которые болеют ковидом, будут осуществлять непосредственно специализированные бригады из числа работников комиссий закрытых участков. Выверены списки: 1 миллион 66 тысяч 935 человек будут принимать участие в голосовании, это по всей территории Гомельской области.
Калі няма дакументаў. Як прагаласаваць на рэферэндуме без пашпарта? Чытайце тут.