Новости Беларуси. О белорусской науке и применении разработок учёных говорили во время ток-шоу «Что происходит».
Игорь Марзалюк, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, член-кореспондент НАН Беларуси:
Сёння сітуацыя надзвычай падобная на XIX стагоддзе, калі пераходзілі ад адной формы арганізацыі вытворчасці да другой. Памятаеце, як рабочыя грамілі там новыя станкі і ўсё астатняе. Сітуацыя ў тым, што эфектыўнасць унядрэння, колькасць і якасць тых жа праектаў залежыць ад структуры эканомікі, ад таго, наколькі зацікаўлены ў рэальным сектаре эканомікі тыя ці іншыя дырэктара прадпрыемстваў. Таму што, калі папракаюць вучоных, то тут папрокаў ня можа быць, таму што, па вялікаму рахунку, яны імкнуцца па максімуму рабіць свой прадукт інавацыйным і ўнядраць яго ў вытворчасць. Ёсць праблемы, у першую чаргу, з неэфектыўнымі мэнэджэрамі, з дырэктарамі прадпрыемстваў, з тымі людзьмі, якія не адчуваюць сябе дастаткова зацікаўленымі ў рэалізацыі, унядрэнні айчынных нарыхтовак. Канкрэтны прыклад. Вельмі часта палохае…
Не буду называць людзей, хаця гэта – раэльны прыклад.
Шыкарная, дапусцім, распрацоўка – эканомія энэргіі, усяго на свеце – праходзіць лабараторныя ўсе выпрабаванні, патэнты, усё, як мае быць. Пытаюцца ў дырэктара: «Будзем унядраць?» Адказвае: «Не, не будзем, патаму што, калі гэта ўнядрыць, мне трэба звольніць 60 чалавек з аднаго цэха». Вось і ўсё. І пытанне: куды яму іх дзець? А ён адказвае таксама за безпрацоўе. Такое таксама ёсць. Гэта – рэальная, сярмяжная праўда. К любому могуць быць прэтэнзіі, і к пэўным вучоным таксама могуць быць прэтэнзіі, калі яны, напрыклад, неэфектыўна адпрацоўваюць свае грошы.
Але гэта праблема – яе нельга прымітызаваць.
Яна вельмі шматузроўневая, шмат элементаў у складзе. Но, самае галоўнае, канешне – гэта наколькі эфектыўна ў нас выпрацавана ўзаемасувязь паміж эканомікай і навукай. Мы можам прывесці сотні прыкладаў, дзе гэта супрацоўніцтва і на ўзроўні прыватных прадпрыемстваў, і на ўзроўні дзяржаўных вельмі эфектыўнае. Усё залежыць ад таго, хто кіруе, наколькі ён зацікаўлены, наколькі он матывацыйны, наколькі ён прафесійны.