Яго батлейцы ўжо 30 год. Вось як валожынскі рэстаўратар адраджае беларускі лялечны тэатр

Навіны Беларусі. Адраджаць батлейку Алесь Лось распачаў яшчэ падчас вучобы ў акадэміі, расказалі ў праграме «Цэнтральны рэгіён» на СТБ. Гэтай ужо 30 год.

Яго батлейцы ўжо 30 год. Вось як валожынскі рэстаўратар адраджае беларускі лялечны тэатр-1

Лялькі да яе створаны па малюнках беларускай мастачкі Людмілы Кальмаевай. Захаваліся нават эскізы, якія тая прывезла ў 1970-х з Пецярбургу.

Яго батлейцы ўжо 30 год. Вось як валожынскі рэстаўратар адраджае беларускі лялечны тэатр-4

І тут нам выпаў шанец пабачыць спадара сядзібы ў іншым амплуа – майстра пераўвасабленняў, які адзін за ўсіх здольны граць у гэтым тэатры. Мне ў якасці дэбюту даверылі спачатку біць у бубен. А потым нават патанчыць за ўжо знаёмага нам мядзведзя.

Яго батлейцы ўжо 30 год. Вось як валожынскі рэстаўратар адраджае беларускі лялечны тэатр-7

Яна Шыпко, карэспандэнт:
Такія ўражанні, нібы сапраўды ў тэатры апынулася, але кіруе ўсім толькі адзін чалавек.

Яго батлейцы ўжо 30 год. Вось як валожынскі рэстаўратар адраджае беларускі лялечны тэатр-10

Атрымаць незабыўныя святочныя эмоцыі, унікальныя веды і галоўнае – ужывую паслухаць цудоўныя інструменты, пра існаванне якіх некаторыя і ўвогуле да візіту на хутар дудара не ведалі. Круглы год спадар сядзібы Алесь Лось рыхтуе штосьці незабыўнае для сваіх гасцей: новыя турыстычныя маршруты на байдарках і конях, музычныя праграмы, зараз піша оперу і мемуары, стварае інтэрактыўную гістарычную карту і марыць толькі аб адным – каб музычная культура Беларусі гучала на ўвесь свет.

Яго батлейцы ўжо 30 год. Вось як валожынскі рэстаўратар адраджае беларускі лялечны тэатр-13

Алесь Лось, музыка, гаспадар аграсядзібы:
Я вяртаўся на Беларусь з розных кропак зямнога шара, пачуццё радзімы для мяне было важней, чым пачуццё эмігранта. Я доўгі час працаваў у Польшчы, потым у Германіі, праехаў усю Амерыку, амерыканцы мне казалі: ты будзеш тут хлеб з маслам есці, ты рэстаўратар, мастак, тут шмат работы, галерэй. Проста праз месяц я ўжо там узвыў. Гэта не маё. Я не кажу, што плоха. Проста не маё. Я прыехаў сюды і зразумеў, што лепей дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся. Да, праблемы, яны паўсюды праблемы. Гэта не толькі ў Беларусі пытанне, як жыць далей, але лепей жыць далей на сваёй зямлі і займацца сваёй культурай, пазнаннем нашага роднага краю, бо ён вельмі багаты. Мала дзе такое яшчэ засталося.

Чытайце таксама:

Ствараюць батлейку, варожаць і частуюць блінамі. Паглядзіце, як у пасёлку Івянец адраджаюць старажытныя калядныя традыцыі

Што агульнага ў каляднай казы, беларускай дуды і шатландскай валынкі? Гісторыя стварэння музычных інстурментаў

Стеклянные домики и лавандовое поле. Показываем самое инстаграмное место для отдыха в Минской области