«Ворагі нашай нацыі так і не здолелі скарыць наш народ». Ігар Марзалюк аб тым, як Рыжскі мір паўплываў на лёс беларусаў

Новости Беларуси. Заключенный 100 лет назад мирный договор в Риге положил конец советско-польской войне, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. В судьбе и государственности нашей страны он сыграл важную роль. Но не только потому, что территория страны была поделена. Дело в том, что интересы БССР на мирных переговорах представляла делегация Советской России. И хотя Польша и БССР озвучивали право белорусов на самоопределение, его не было в основной повестке.

О том, как решали судьбу белорусского народа без его участия, рассуждает депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси Игорь Марзалюк.

«Ворагі нашай нацыі так і не здолелі скарыць наш народ». Ігар Марзалюк аб тым, як Рыжскі мір паўплываў на лёс беларусаў-1

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і яго наступствы для беларускай дзяржаўнасці. Жнівеньскія падзеі 1920 года на польска-савецкім фронце падштурхнулі ваюючыя бакі да пачатку мірных перамоў. Такія перамовы пачаліся 17 жніўня 1920 года ў Мінску. Умовы былі неспрыяльнымі для савецкай дэлегацыі. Польскія войскі 16 жніўня перайшлі ў контрнаступленне і 21 жніўня занялі Брэст. Савецкая дэлегацыя настойвала на правядзенні савецка-польскай мяжы ў адпаведнасці з «лініяй Керзана» з невялікімі адступленнямі на карысць Польшчы ў раёне Беластока і Хелма ва Украіне.

Польская дэлегацыя не пагадзілася з гэтым і 25 жніўня выехала ў Варшаву. Перагаворы з 17 верасня прадоўжыліся ў Рызе. Пазіцыя польскай дэлегацыі была падмацавана новым наступленнем войскаў, якія ў верасні захапілі Бярозу, Ваўкавыск, Пінск.

«Ворагі нашай нацыі так і не здолелі скарыць наш народ». Ігар Марзалюк аб тым, як Рыжскі мір паўплываў на лёс беларусаў-4

Кіраўнік савецкай дэлегацыі Абрам Іофе 23 верасня атрымаў тэлеграму Леніна з патрабаваннем у 10-дзённы тэрмін забяспечыць рэальную гарантыю міру. 18 верасня ў Рыгу выехалі прадстаўнікі ССРБ (старшыня Саўнаркома Чарвякоў і сакратар ВРК Клішэўскі). Аднак польская дэлегацыя не прызнала іх паўнамоцтвы. Не дапусцілі да перамоў і дэлегацыю БНР, якая прыехала ў Рыгу 5 кастрычніка (Цвікевіч, Пігулеўскі). Лёс Беларусі вырашаўся без прадстаўнікоў краіны.

Падрабязней у відэаматэрыяле.

Чытайце таксама:

Что значит для истории поражение в восстании 1863 года? Игорь Марзалюк об истоках белорусской государственности

Ігар Марзалюк: «Сёння нярэдка адмаўляецца, што людзі, якія былі на баку немцаў, падзялялі іх погляды і нацысцкую ідэалогію»

Ігар Марзалюк: ёсць дзве падзеі, якія ва ўсіх сацыялагічных даследаваннях найноўшай гісторыі Беларусі называюць найважнейшымі