Что значит для истории поражение в восстании 1863 года? Игорь Марзалюк об истоках белорусской государственности

Новости Беларуси. Наша история изобилует мифами, которыми сегодня пытаются спекулировать во имя достижения глобальных целей недобросовестные политики, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Успешно противостоять влиянию можно только зная и понимая свою историю.

Об истоках белорусского единства рассуждает Игорь Марзалюк.

Что значит для истории поражение в восстании 1863 года? Игорь Марзалюк об истоках белорусской государственности-1

Игорь Марзалюк, председатель постоянной комиссии по образованию, культуре и науке Палаты представителе Национального собрания Беларуси:
Паражэнне паўстання 1863 года было знакавай, найбольш важнай для нас, беларусаў, вехай у нашым, беларускім, нацыягенезе. З аднаго боку, былі ажыццяўлены вельмі эфектыўныя меры з боку царскай адміністрацыі па дэпаланізацыі тэрыторыі Беларусі. Была разбурана сістэма аднаўлення традыцый Рэчы Паспалітай, польскасці, як асноўнай гісторыка-палітычнай парадыгмы на нашых землях. З іншага боку, пры ўдзеле беларускай інтэлігенцыі заходнерусскага кшталту была распрацавана новая этнакультурная парадыгма, якая прывяла і да іншых трансфармацый. Пачаўся сапраўдны бум этнаграфічных, гістарычных, філалагічных даследаванняў нашых зямель.

Что значит для истории поражение в восстании 1863 года? Игорь Марзалюк об истоках белорусской государственности-4

Игорь Марзалюк:
Міхаіл Каяловіч стварае вобраз Беларусі як прыгнечанай палякамі зямлі. Яму належыць і пальма першынства ў навуковым вызначэнні тэрыторыі Беларусі, стварэнне канцэпцыі, што Беларусь «там, дзе ёсць беларуская мова». Менавіта беларуская праваслаўная інтэлігенцыя сцвярджала, што этнаграфічным рабункам з’яўляюцца спробы аддаваць католікаў палякам па прычыне іх канфесійнай прыналежнасці. Агульнасць мовы, матэрыяльнай культуры, тэрыторыі, гістарычнага лёсу як нацыянальныя прыкметы беларусаў – гэта ўсё пастулявалася менавіта імі. У выніку напружанага супрацьстаяння польскай і рускай нацыянальных ідэй у Беларусі сустрэліся дзьве плыні. З аднаго боку – пакрыўджаныя адміністрацыяй губернатара Мураўёва і яго паслядоўнікамі прадстаўнікі мясцовай праваслаўнай беларускай эліты, з другога - расчараваная ў Польшчы дробная шляхта, якая тут змагалася за польскую справу, але ёй пастаянна давалі зразумець у Варшаве, што яны – «палякі другога гатунку».

Падрабязней у відэаматэрыяле.   

Чытайце таксама:

Ігар Марзалюк: «Ці можна казаць пра БНР як пра дзяржаўнае ўтварэнне? Лічу, што не»

Ігар Марзалюк: «Сёння нярэдка адмаўляецца, што людзі, якія былі на баку немцаў, падзялялі іх погляды і нацысцкую ідэалогію»

Ігар Марзалюк: ёсць дзве падзеі, якія ва ўсіх сацыялагічных даследаваннях найноўшай гісторыі Беларусі называюць найважнейшымі