Становление белорусской государственности и формирование страны в нынешних границах обсуждали эксперты в программе «В обстановке мира».
Становление белорусской государственности и формирование страны в нынешних границах обсуждали эксперты в программе «В обстановке мира».
Сергей Третьяк, заведующий отделом новейшей истории Беларуси Института истории НАН Беларуси:
Беларуская савецкая дзяржава ў 20-30-ыя гады, калі былі зроблены першыя крокі да таго, каб нацыянальная дзяржава стала не ідэяй, а рэальным фактарам жыцця, існавала не ў вакууме. Геапалітычныя ўмовы, знешнепалітычныя ўмовы аказвалі самы непасрэдны ўплыў на тое, як вырашалася беларускае пытанне і якім шляхам ішло будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы.
Прыгадаем хаця б тое, што Беларуская Народная Рэспубліка не стала рэальнай дзяжавай, у першую чаргу, просто таму, што не ўпісвалася ў геапалітычныя планы ні Германіі, ні Савецкай Расіі. Успомнім усе тыя пертурбацыі, якія перажыла ССРБ першага абвяшчэння за месяц свайго існавання. І ў нямалой ступені тут трэба улічваць той факт, што для кіраўніцтва ў Маскве, для кіраўніцтва ў Смаленску, для кіраўніцтва усходніх губерняў – той жа Віцебской губерніі – тое, што пачалося рэальна з абвяшчэннем і стварэннем ССРБ, было абсалютнай нечаканасцю. Рэспубліка пачала набываць рысы сапраўднай нацыянальнай дзяржавы і ў нямалой ступені партыйнае кіраўніцтва ў тым жа Смаленску, у той жа Маскве прыйшло да высновы, што рэспубліку трэба лячыць ад нацыяналізму. А як лячыць? Абрэзаць, а потым аб’яднаць з Літвой.
І цікава, што якраз па рашэннях аб абразанні Беларусі і потым аб аб’яднанні з Літвой у смаленскіх савецкіх газетах з’явіўся шыкоўны артыкул тагачаснага журналіста і палітыка, а потым пісьменніка Уладзіміра Астрава: «К излечению Белоруссии». Вось так ізлечылі, называецца. Ізноў, што называецца, няма нацыяналазму, ізноў барацьба за сусветны інтэрнацыяналізм і сусветную рэвалюцыю. І ў рэшце рэшт сітуація такая, што Рыжскі мір Рыжскім мірам, але да таго часу, пакуль савецкія рэспублікі не былі аб’яднаны ў адзіную саюзную дзяржаву, пытанне аб усходняй граніцы Беларусі, а значыцца – аб заходняй граніцы Савецкай Расіі, для кіраўніцтва ў Маскве, для кіраўніцтва Савецкай Расіі стаяла надзвычай востра і балюча чаму? Таму што Савецкая Беларуская Рэспубліка разглядалася яшчэ з часоў Леніна выключна як рэспубліка буферная, якой можна ахвяраваць, пакінуўшы як многа болей пад Савецкай Расіяй.