Новости Беларуси. Как выбрать педагогов, говорили в рамках ток-шоу «Что происходит».
Игорь Марзалюк, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:
Ёсць такая фраза. Вось мой прыяцель прыйшоў да старага мудрага педагога і спытаў: «Куды, у якую мінскую школу аддаць дзіця?» Ён адказаў: «Ты не школу выбірай. А выбірай настаўніка пачатковых класаў». Гэта можа быць і сярэдняя школа. Якая заўгодна.
Праблема ў якасці педкадраў – вось у чым праблема.
Як гэтую праблему вырашылі фіны? Чаму 25% самых «топавых» абітурыентаў ідзе менавіта на педспецыяльнасці? Таму што высокая вельмі аплата працы на ўваходзе. І самае важнае – гэта павышэнне прэстыжу педагагічнай спецыяльнасці. А класныя настаўнікі працуюць паўсюль. Яны ёсць у любых школах. Проста ёсць людзі, якім сорамна няякасна працаваць. Гэта можа быць і звычайная вясковая школа, гэта можа быць гарадская школа, гэта можа быць гімназія. Самае важнае – гэта якасць самаго настаўніка.
«Что происходит»: изменения в системе образования в Беларуси