Ігар Марзалюк: «Сёння паразважаем пра генацыд. Пра генацыд на нашых землях у гады страшнага, крывавага ліхалецця»
Новости Беларуси. За свою многовековую историю Беларусь неоднократно становилась ареной кровопролитных событий. Но период немецкой оккупации навсегда врезался в генетическую память своей бессмысленной жестокостью, когда к уничтожению, не только физическому, приговорили целую нацию, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Пытались отобрать язык, традиции и историческую память.
О том, что помогло белорусам выжить и остаться народом, рассуждает депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси Игорь Марзалюк.

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Сёння паразважаем пра генацыд. Пра генацыд на нашых землях у гады страшнага, крывавага ліхалецця. Пра час, калі гарэлі нашы вёскі, руйнаваліся нашы гарады. Пра нацысцкую акупацыю. Пра яе наступствы.
Як вядома, генацыд – гэта наўмыснае і сістэматычнае знішчэнне, цалкам ці часткова этнічнай, расавай, рэлігійнай ці нацыянальнай групы. Беларусь зведала ўсю жудасць масавага вынішчэння ў гады апошняй вайны.
Дамо слова аднаму з найбольш абазнаных сучасных знаўцаў нашай трагедыі, шведска-амерыканскаму гісторыку Перу Андэрсу Рудлінгу.

Цытата: «Пачатак аперацыі Барбароса быў водападзелам у гісторыі Другой сусветнай вайны. Раней нацысты лічылі баі, што вяліся на Захадзе, «нармальнай еўрапейскай вайной», але аперацыя «Барбароса» прывяла да зруху парадыгмы. Нацысцкія кіраўнікі пачалі казаць пра Rassenideologische Vernichtungskrieg, то бок расавую вайну на знішчэнне. У нацысцкай схеме пасляваеннага ладу, Генеральным плане «Ост», не прадугледжвалася перспектыў для беларускага народа: 75 % падлягала дэпартацыі.