Беларускі саюз жанчын арганізаваў у Купалаўскім тэатры мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы
«Магутнае слова, ты, роднае слова» – радкі, якія гучалі ў сэрцах нашых продкаў, сёння дэкламавалі з купалаўскай сцэны. Мерапрыемства Беларускага саюза жанчын, прысвечанае Дню роднай мовы, мелодыяй аб'яднала цэлае пакаленне беларусаў, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Купалаўская зала сабрала людзей розных узростаў і прафесій. Прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ. Да ўрачыстасці далучыўся і генеральны дырэктар «Сталічнага тэлебачання». На сцэне таксама педагогі і нават цэлыя сем'і. Яны прыехалі з розных куткоў нашай краіны, каб у чарговы раз прызнацца ў сваіх пачуццях да роднай мовы і заявіць аб адзінстве беларускага народа.
Дарʼя Шлык:
Мы прыехалі да вас з невялікай вёсачкі Пілкі, што ў Мастоўскім раёне. У нас пяцёра дзетак. Мы вывучаем як мову, так і гісторыю Беларусі. І верш Алеся Ставера «Жураўлі на Палессі ляцяць» для нас вельмі знакавы, бо ён як калыханка для маіх дзяцей.
Ірына Абельская, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі:
Сегодня можно видеть людей, семьи разных профессий из разных уголков нашей страны, разных специальностей, разных возрастов. И настолько проникновенно, настолько тепло и душевно они читают стихи, прозу, исполняют народные песни, показывают нам народные обряды и обычаи, музыкальные инструменты. Это вот даже тот небольшой срез нашей белорусской культуры, очень древней, очень богатой, которую надо максимально стараться распространять во все уголки нашей страны.
Ініцыятыва Беларускага саюза жанчын упершыню прайшла тры гады таму. Сімвалічна, што творы беларускіх класікаў Кандрата Крапівы, Змітрака Бядулі, Янкі Купалы, ды іншых, штогод гучаць у сценах Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Вольга Шпілеўская, старшыня Беларускага саюза жанчын:
Наша акция уже традиционная. Она проходит в сердце Минска, в сердце нашей Беларуси, в Купаловском театре. Театре, который имеет большую свою историю, большие традиции, которым уже больше 100 лет. Для нас это такая очень хорошая традиция. Весь мир отмечает в этот день – День родного языка. И мы хотим тоже, чтобы наш родной язык не просто звучал, а звучал из разных уст сегодня в Купаловском театре.
Адзначым, што з кожным годам беларусы ўсе больш актыўна праяўляюць цікавасць да праекта, даведваюцца, ці можна паўдзельнічаць, і прапануюць ідэі.