Шагал танчыць… Купалаўскі тэатр вярнуўся да традыцыі ладзіць спектаклі без слоў. Прэм’ера адметнай пастаноўкі пра жыццё і творчасць Марка Шагала адбудзецца 14 сакавіка. Харэаграфічны спектакль пад назвай «En souvenir de Шагал» («Успамінаючы Шагала») увасобіць расійская каманда на чале з рэжысёрам Сяргем Зямлянскім.
Госці праграмы «Новое утро» на РТР-Беларусь – генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы – Павел Латушка, актрыса тэатра – Валяціна Гарцуева.
Павел Латушка, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы:
Шагал – гэта вельмі важная для Беларусі тэма. Вялікі мастак, які нарадзіўся на беларускай зямлі, праславіў Беларусь, у тым ліку. Стаў вядомы ўсяму свету. Ён належыць і беларускаму, і яўрэйскаму, і яўрэйскаму народу. Дарэчы, я сутыкаўся неаднойчы ў Францыі з меркаваннем,што гэта мастак, які звязаны з Расіяй. Я думаю, што час збіраць камяні і ізноў паказываць, што Шагал нарадзіўся на беларускай зямлі. Гэты спектакль мы плануем паказваць і па-за межамі Беларусі.
Таму і французская назва?
Павел Латушка:
Французска-беларуская назва. Дарэчы, амбасадар Францыі ў Беларусі Канэс канчаткова нам дапамог перакласці гэтую назву на французскую мову. Шагал – гэта агульнавядомае ўжо слова, прозвішча. І ён будзе гучаць па-беларуску.