Новости Беларуси. Своё мнение священник высказал во время ток-шоу «Что происходит».
Игорь Лашук, ксёндз:
Гледзячы на лібералізацыю, якая ідзе вялікімі крокамі, асабліва з Еўропы, я хвалююся троху за Раство. І я не ведаю, не магу так прадказаць, што і як будзе. Новы год, напэўна, будзе. Ён падтрымліваецца большасцю краінаў, як свята. І, калі ў Еўропе… Ніколі не забуду маё падарожжа ў Германію недзе ў 1998 годзе. Мы былі ў гасцях на Новы год у аднаго такога баварскага католіка.
Ён не святкаваў зусім Новы год.
Мы на Новы год леглі спаць у 10 гадзін вечара і спакойна спалі. Для іх Новы год не існуе. Мы былі з групай моладзі ў Швейцарыі, там таксама, для іх Новы год – няма такога свята. Яны для нас зрабілі Новы год, ведаючы, што ў нас – Новы год. А для іх было Раство, хоць там большасць пратэстантаў, дзе мы былі, бліжэй да Жэневы. Пагэтаму, я не ведаю, я бачу, што Новы год якраз папулярызуецца больш па тэлебачанню. Асабліва вось гэтыя салюты. Бо не ведаюць людзі, што рабіць на Раство, бо дэхрыстыянізацыя Еўропы ідзе.