Сітуацыю на ўсходзе Украіны 21 лютага разглядалі на Савеце бяспекі Расіі. Па гэтым пытанні Масква будзе весці дыялог з Захадам і ЗША. А рашэнне па Данбасе будзе прынята, зыходзячы з паводзін Кіева, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Сітуацыю на ўсходзе Украіны 21 лютага разглядалі на Савеце бяспекі Расіі. Па гэтым пытанні Масква будзе весці дыялог з Захадам і ЗША. А рашэнне па Данбасе будзе прынята, зыходзячы з паводзін Кіева, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Між тым градус канфлікту на ўсходзе Украіны працягвае нарастаць. Кіраўнікі ДНР і ЛНР папрасілі Пуціна прызнаць іх незалежнасць. Яны абвінавацілі Кіеў у сілавым рашэнні канфлікту на Данбасе, а таксама ў абстрэлах населеных пунктаў. За мінулыя суткі іх зафіксавана каля 70. У Данецку пашкоджана цэнтральная бальніца і разбурана электрападстанцыя. Узніклі перабоі з вадой. Ёсць ахвяры і пацярпелыя сярод мірных жыхароў. На гэтым фоне ідзе масавая эвакуацыя насельніцтва ў Расію, абвешчана ўсеагульная мабілізацыя мужчын.
«В первую очередь вывозят детей». Тысячи жителей ДНР и ЛНР покидают дома. Вот что рассказала местная жительница.
У самой Украіне адмаўляюць актыўнае вядзенне баявых дзеянняў і абвінавачанні ў забойствах мірных жыхароў. Як заявілі ў Савеце нацбяспекі і абароны, Кіеў мае намер вярнуць мірным шляхам непадкантрольныя цэнтральнай уладзе тэрыторыі. І ў яго ёсць толькі адзін план – палітыка-дыпламатычнае вырашэнне гэтага пытання. Тым не менш найбуйнейшыя авіякампаніі свету прыпыняюць палёты ва Украіну. З Кіева заходнія і не толькі краіны вывозяць дыппрадстаўніцтвы і заклікаюць сваіх грамадзян тэрмінова вярнуцца на радзіму.
ДНР заявіла аб гібелі мірнага жыхара ў выніку абстрэлу. Снарад патрапіў у прыпынак. Чытайце тут.