Визит госсекретаря США Майка Помпео в Беларусь и белорусско-американские отношения обсуждали в программе «В обстановке мира».
Игорь Марзалюк, ведущий СТВ:
З аднаго боку – абмен пасламі, і з другога боку – мы чулі, чуем і будзем чуць, што адной з такіх фундаментальных праблем, якую пастаянна агучвае амерыканскі бок – гэта правы чалавека ў Беларусі, стан з правамі чалавека. І гэта прагучала і на брыфінге, што тут ёсць, над чым працаваць, прычым і міністр замежных спраў Беларусі казаў, што ў Беларусі… Але разам з тым быў вельмі важны істотны момант – тое, што амерыканцы ў гэты раз адзначалі пазітыўныную дынаміку, з іх пункту гледжання ў гэтым пытанні. Як мы бачым гэтую праблему, калі мы кажам пра нейкія прынцыповыя моманты? І яшчэ. Былі тыя акцэнты, якія Майк Пампеа зрабіў, калі ён сказаў, што мы ведаем, што вы хочаце быть суверэннымі і незалежнымі. Прычым адразу ж быў зроблены акцэнт, што мы не хочам, каб вы выбіралі паміж Захадам і Ўсходам, паміж намі і Рассіяй. Размова ідзе ў першую чаргу, з аднаго боку, аб дыпламатыі, з другога боку – на пытанне аб энэрганосьбітах рэальнай эканомікі ён заявіў, што Злучаныя Штаты, як буйнейшы пастаўшчык энерганосьбітаў, гатовы на 100% задаволіць патрэбы Беларусі ў нафце. Як расцэньваць гэтыя рэчы? З аднаго боку – дэкларацыя таго, што ніхто ні на каго не цісне, а з другога боку – эта што? Дэманстрацыя салідарнасці і дапамогі альбо ўсё ж такі пэўны эканамічны ціск?