Як ткуць ірландскія карункі ў Крупскім раёне? Майстры падзяліліся сакрэтамі старажытных рамёстваў

Навіны Беларусі. У Крупскім раённым доме рамёстваў адраджаюць і захоўваюць самабытнае мастацтва продкаў, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ. Мясцовыя жыхары ствараюць аўтэнтычныя рэчы ўласнага дызайну і валодаюць каля 40 напрамкамі творчасці. Саломапляценне, ткацтва, разьба па дрэве, шыццё, вязанне і іншае.

З таленавітымі крупчанамі пазнаёмілася Юлія Мініч.

Як ткуць ірландскія карункі ў Крупскім раёне? Майстры падзяліліся сакрэтамі старажытных рамёстваў-1

Вырабы з дрэва, саломкі і лазы. Унікальныя аўтэнтычныя рэчы ручной працы ствараюць у Крупскім раённым доме рамёстваў. Мясцовыя майстры ведаюць сакрэты старажытнага рукадзелля. Яны адраджаюць самабытнае мастацтва продкаў, развіваюць і перадаюць маладому пакаленню. Многія з іх уваходзяць у клуб майстроў народнай творчасці «Таленты Крупшчыны».

Яніна Паўлаўна Мікульчык – адзіны народны майстар Беларусі на Крупшчыне. Займаецца ткацкай справай.

Як ткуць ірландскія карункі ў Крупскім раёне? Майстры падзяліліся сакрэтамі старажытных рамёстваў-4

Яніна Мікульчык, народны майстар Беларусі:
Это узор обыкновенный. Его наносят на бумагу, чтобы было легче ткать. Вот и получается, четыре дня – метр можно выткать. Блузка эта – полностью на станке. Вот фартук, он тоже выткан на станке.

Падрабязнасці ў відэа.

Подписывайтесь на нас в Telegram!