Наталля Качанава наведала адно з найбольш перспектыўных прадпрыемстваў-экспарцёраў Мінска
Беларускім прадпрыемствам удалося захаваць эканамічную стабільнасць ва ўмовах санкцый – у гэтым пераканалася старшыня Савета Рэспублікі, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Наталля Качанава сёння, 21 лютага, пазнаёмілася з умовамі працы, магчымасцямі лабараторый і, вядома, з працоўным калектывам аднаго з найбольш перспектыўных прадпрыемстваў-экспарцёраў Мінска.
Спікер верхняй палаты парламента не толькі пабывала на вытворчасці, але і пагутарыла з работнікамі. Людзі і тэхніка тут працуюць з вялікай эфектыўнай аддачай для эканомікі нашай краіны. У канструктыўны дыялог уключыліся як маладыя спецыялісты, так і вопытныя супрацоўнікі. Іх цікавілі пытанні забеспячэння мінчан артэзіянскай вадой, нюансы партыйнага будаўніцтва, заканатворчыя працэсы. Не абышлі ўвагай усё, чым зараз жыве сучасная вытворчасць.
Ігар Шустаў, генеральны дырэктар прадпрыемства:
Еще в прошлые годы была проведена модернизация, модернизация на наших предприятиях никогда не останавливается – это постоянный процесс. Это внедрение нового оборудования, энергосберегающих технологий, прогрессивных, это научные разработки. Мы не стоим на месте, потому что прогресс и новации – это наша перспектива. Наша продукция известна во всем мире, на всех континентах. И в Австралии, и в Америке, и в Африке. С учетом специфики современной мы планируем развивать наше присутствие на Африканском континенте, в Азии, Шри-Ланке, Вьетнаме, Китае. Естественно, это многократное увеличение поставок.
У цэлым удзельнікі сустрэчы адзначылі, што эканоміка па выніках 2022 года спрацавала нядрэнна нават ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску. У краіне тры разы за год падвышаліся пенсіі. Гэта сведчыць аб асаблівым клопаце дзяржавы не толькі аб тых, хто зараз працуе, але і аб тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Подписывайтесь на нас в Telegram!