У родителей было 10 детей. Факты о семье поэта Нила Гилевича
Нил Гилевич – поэт, драматург, переводчик, литературовед, заслуженный деятель науки Беларуси, профессор. Он был последним живым народным поэтом Беларуси. Каждый белорус с детства знаком с творчеством Нила Гилевича. Его перу принадлежит роман в стихах «Родныя дзеці», которому он отдал 12 лет вдохновенной работы, сборники стихов «Песня ў дарогу», «Неспакой», «Бальшак», «Перазовы», «Актавы», «Жыта, сосны і валуны» и многие другие, рассказали в документальном проекте «Тайны Беларуси».
Будущий народный поэт, переводчик, литературовед, фольклорист Нил Гилевич родился 30 сентября 1931 года в крестьянской семье. Его детство прошло в деревне Слобода Логойского района.
Николай Гилевич, писатель и публицист, брат Нила Гилевича:
Каб спазнаць паэта, трэба пабываць на яго радзіме. Да, на гэтай вось сядзібе прадзедаўска-дзядоўскай ён нарадзіўся. Тут зрабіў першыя крокі. Тут пабачыў слаўныя Лагойскія краявіды. Тут пачуў першае слова, першую песню, усё тое, што ў пачатку жыцця чалавечага.
Сергей Гилевич, сын Нила Гилевича:
Бацька паэта (Сымон Пятровіч Гілевіч) нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна. З сялян, з бедных. Нарадзіўся ў 1904 годзе. У 20-я гады пабраўся шлюбам з Кацярынай, з роду Рулькевічаў, гэта суседняя вёска Айнаравічы, 3 кіламетры ад Слабады. Таксама Лагойскі раён.
Александр Гилевич, брат Нила Гилевича:
Маці была з суседняй вёскі, таксама з вялікай сям’і, проста сялянская жанчына, такая простая, але ў іх было вельмі вялікае каханне. Нават маці насуперак волі сваіх бацькоў усё-ткі згадзілася выйсці замуж, і ўтварылася такая моцная сям’я.
Алла Жердецкая, доцент кафедры белорусской и зарубежной литературы филологического факультета Белорусского государственного педагогического университета имени Максима Танка:
Маці ў сям’і ўвасабляла сапраўдную беларушчыну, гэта была непісьменная, але вельмі таленавітая жанчына.
В большой и дружной семье Сымона и Катерины было десять детей, двое из которых умерли в младенчестве. Подрастая, дети рано стали помогать матери по хозяйству и уходу за младшими братьями и сестрами.
Сергей Гилевич:
Сястра Ліна, брат Леў, тады трэцяе дзіця – Ніл, чацвёртая – сястра Ідзея, пятае і шостае – двайняты Мікалай і Святлана, сёмы – брат Марат, восьмы – брат Алесь (Аляксандр), які самы апошні нарадзіўся ў 1944 годзе.
Александр Гилевич:
Маці была надзвычай клапатлівая, яна настолькі была прывязана да сваіх дзяцей, гэта проста дзіву даешся, як у тых умовах, пры той нястачы яна магла падняць на ногі практычна ўсіх дзяцей.
Сергей Гилевич:
Бацька нарадзіўся 30 верасня позна вечарам, недзе ўжо ў 8 гадзіне вечара. Цёмна, дождж, холадна. Сымон Пятровіч недзе на працы ў сельсавеце, і родзіч павёз Кацярыну на падводзе ў Лагойск за 12 кіламетраў, бліжэйшая бальніца тады была там. Ну, будучы народны паэт быў вельмі нецярплівы і не хацеў чакаць да Лагойску, праехалі палавіну дарогі, і каля вёсачкі Лагаза баба Каця сказала: «Усё, спыняйся. Працэс пайшоў». Родзіч пабег там некуды ў Лагазу за бабкай-павітухай, пакуль ён тую бабку шукаў, баба Каця ўсё зрабіла сама.
Своим детям Сымон и Катерина придумывали оригинальные имена. Интересный факт, что при рождении они дали другое имя будущему народному поэту, но впоследствии его изменили.
Сергей Гилевич:
Дзед Сымон быў вялікі арыгінал, начытаўся ў 20-я гады пра Французскую рэвалюцыю 18 стагоддзя. Яму спадабалася, што быў такі французскі рэвалюцыянер Марат, але Марат гэта было прозвішча. Дык ён аднаго з сваіх дзяцей назваў Маратам. Яму спадабалася з гэтай кніжкі слова, навуковае слова «ідзея», ён дачку назваў Ідзея, яна па паспарту была Ідзея Сымонаўна. А сына спачатку назваў Нінел, гэта Ленін, толькі калі прачытаць наадварот, справа налева, атрымаецца Нінел. Ну Нінел неяк у вёсцы… Баба Каця звала Нілка-Нілка, перарабілі на Ніл. Тым болей, што Ніл – гэта афіцыйнае праваслаўнае імя, рэдкае, але яно ёсць у праваслаўных святцах. У савецкія часы быў міністр культуры Пётр Нілавіч Дземічаў, у Горкага «На дне» – там маці Пелагея Нілаўна, гэта імя ёсць, вось так гэта было.
В деревне Слобода в то время были свой сельсовет, магазин, клуб, библиотека, Дом социалистической культуры, почта и баня. Дом, в котором родился Нил Гилевич, строила его мама Катерина не без помощи государства и родственников.
Николай Гилевич:
Сёння не засталося нічога, і Слабада гэта чыста, так сказаць, сёння практычна дачны пасёлак.
Александр Гилевич:
Бацька наш, Сымон Пятровіч, практычна з самай маладосці, пасля рэвалюцыі быў такім актыўным камсамольцам. А потым партыйным работнікам, і займаў невялічкія, але ўсё-ткі адказныя пасады на ўзроўні сельскага савета, воласці нават яшчэ, раёна.
Сергей Гилевич:
Сымон Пятровіч, як адслужыў у Чырвонай арміі і вярнуўся ў вёску, быў служачым, старшынёй сельсавета ў Слабадзе. Тады было такое, што з суседніх вёсак перакідвалі кіраваць адсюль туды.
Алла Жердецкая:
Але самым вялікім выпрабаваннем для Ніла Гілевчіа і яго сям’і стала Вялікая Айчынная вайна. Калі ён нарадзіўся ў 1931 годзе, то з пачаткам вайны яму было недзе быў 11-й усяго гадок. Бацька пісьменніка адразу ж з пачаткам вайны пайшоў у партызанскае падполле, а гэта было вялікай небяспекай для сям’і, таму што па правілах вось гэтай нямецкай акупацыі, сем’і партызанаў належалі да ліквідацыі.
Сергей Гилевич:
І быў не проста чарговы партызан, а палітрук партызанскага атрада «Бальшавік». Ёсць і дакументы. І нават мне расказвалі, што ў Лагойску немцы павесілі паперку, што расшукваецца бандыт і партызан Сымон Гілевіч. За ўзнагароду – нейкія там акупацыйныя маркі – за 2 000 ці колькі.
Первые стихи написал в детстве. Что повлияло на творчество Нила Гилевича – подробнее здесь.