Новости Беларуси. Своё мнение эксперт высказал во время ток-шоу «Что происходит».
Иван Крук, этнокультуролог:
Традыцыя перадаецца на генэтычным узроўні.
Гэта – адна са складовых частак формулы ДНК нашай.
І тое, што там ёсць патэнцыял адраджэння заўсёды – так. Сёння рускія, мы, украінцы шукаем нацыянальную ідэю, якая б яднала нас усіх за адным сталом. Новы год на нейкай стадыі і будзе пакуль што тым момантам аб’яднання. Але, разам з тым, не пагаджуся з тым, што адно са святаў не можа стаць элементам кансалідацыі. Ведаеце, я часта бываю ў Літве. І, калі ты прыязджаеш у маленечкую-маленечкую Літву, і ты бачыш на пеўчым поле 350 тысяч чалавек, якія спяваюць на працягу сутак… Яны падрыхтаваны ў сваіх рэгіянальных касцюмах, яны 4 гады рыхтуюцца да гэтага свята – вось вам узор, вось вам эталон сучаснай кансалідацыі этнаса.