Раскрыта больш за 70% злачынстваў. Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта

Навіны Беларусі. 21 лютага Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Іван Наскевіч праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб дзейнасці ведамства і расследаванні крымінальных спраў, якія знаходзяцца на асаблівым кантролі.

Раскрыта больш за 70% злачынстваў. Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта-1

У першую чаргу Прэзідэнт адзначыў, што ні ў якім разе нельга дзеля павышэння колькасці раскрытых правапарушэнняў прыцягваць да адказнасці невінаватых людзей.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў нараду з сілавым блокам краіны

Як расказаў журналістам па выніках сустрэчы Іван Наскевіч, у Беларусі адзначана зніжэнне колькасці ўзбуджаных крымінальных спраў. Раскрыта больш як 70% учыненых злачынстваў. Пры гэтым па забойствах гэта лічба ўвогуле даходзіць да 97%. Таксама палепшаны паказчыкі, якія адлюстроўваюць якасць следства.

Раскрыта больш за 70% злачынстваў. Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта-4

Увогуле летась у следчыя органы паступіла больш за 149 тысяч паведамленняў аб злачынствах. Падчас сустрэчы з Прэзідэнтам размова ішла і пра некаторыя рэзанансныя крымінальныя справы. Сярод іх – забойства бізнесмена пад Беразіно, а таксама здарэнне ў школе ў Стоўбцах.

Падрабязна – у відэаматэрыяле