Польскія ўлады абмяжуюць рух грузавога транспарту праз «Кукурыкі». Што кажуць кіроўцы?
Зваротны адлік часу. А дзявятай гадзіне польскія ўлады збіраюцца абмежаваць рух грузавога транспарту праз пункт пропуску «Кукурыкі», паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Рашэнне перш за ўсё парушае міжнародныя дамоўленасці. Яно ўскладніць і без таго няпростую сітуацыю на мяжы. Перад пунктам пропуску вырасла чарга – гэта звыш 400 аўтамабіляў. Каму дадуць зялёнае святло, а каму – не, не разумеюць нават дасведчаныя вадзіцелі.
Калі ў чарзе не ўсе аднолькавыя? У сітуацыі разбіралася Крысціна Пратасавицкая.
Крысцiна Пратасавiцкая, карэспандэнт:
«Казловiчы» – адзін з самых буйных пунктаў пропуску ў СНД. Можа афармляць да 2,5 тысячы аўтамабіляў у суткі, а зараз збірае чаргу ў некалькі сотняў. І чарга расце. Вось такі парадокс. Сёння ж пераход «Кукурыкі» – галоўная інфанагода, таму што Польшча абяцае а дзявятай гадзіне вечара прыпыніць рух для кампаній нееўрапейскіх перавозчыкаў.
Варшава можа цалкам зачыніць мяжу з Беларуссю. Жыхары Брэста да польскага консульства.
Для Міхаіла Куку з Малдовы яго лёс пакуль не зразумелы. Машына на малдаўскіх нумарах вязе з Расіі прадукты харчавання на радзіму. Праз Польшчу скарачалі шлях.
Міхал Куку, вадзiцель (Малдова):
Сколько будет стоить этот товар, если я поеду через Грузию. Он у нас в Молдове за один килограмм этих дрожжей (это продукты питания) будет стоить килограмм золота. Я продукты питания везу. Я не могу попасть домой. Я не еду в Польшу. Я транзитом через Польшу. Есть такое соглашение, что транзитом должны пускать. Как-то домой должны попасть.
Па паведамленні польскага боку, а дзявятай гадзіне ў пункце пропускі «Кукурыкі» абмяжуюць рух фур. Зялёнае святло толькі тым, што зарэгістраваны ў ЕС, ці краінах, якія ўваходзяць у Еўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю. Турцыя, Сербія, Малдова, Казахстан – перавозчыкі з гэтых дзяржаў ужо за некалькі гадзін асцерагаюцца, што не паспеюць прайсці, і не разумеюць, ці закране іх забарона.
Гайдукевич: «Решение Польши противоречит здравому смыслу, нарушает все международные нормы». Падрабязнасці.
Вiталiй Карповiч, вадзiцель (Казахстан):
А сейчас то, что Польша делает, это не санкционировано. Ладно к белорусам, но они и турков, и сербов, и молдаван – всех под эту гребенку.
Спакайней у чарзе сябе адчуваюць тыя, хто на еўрапейскіх нумарах – вадзіцелі працуюць на перавозчыка з ЕС. У іх толькі беларускі ці расійскі груз.
Думаю, пустят. Все-таки у нас номера европейские. Думаю, должны нас пустить. Время покажет. Сейчас сложно об этом говорить.
Анатоль Дзямчук, вадзiцель (Польшча):
Я на польскую фирму работаю. Отразится на нашей работе оно или нет – я без понятия. Там так написано интересно, что никто ничего не может понять.
Подписывайтесь на нас в Telegram!