Варшава можа цалкам зачыніць мяжу з Беларуссю. Жыхары Брэста выйшлі да польскага консульства
Зваротны адлік часу. А дзявятай гадзіне польскія ўлады збіраюцца абмежаваць рух грузавога транспарту праз пункт пропуску «Кукурыкі», паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Рашэнне перш за ўсё парушае міжнародныя дамоўленасці. Яно ўскладніць і без таго няпростую сітуацыю на мяжы. Перад пунктам пропуску вырасла чарга – гэта звыш 400 аўтамабіляў. Каму дадуць зялёнае святло, а каму – не, не разумеюць нават дасведчаныя вадзіцелі.
Польскія ўлады абмяжуюць рух грузавога транспарту праз «Кукурыкі». Што кажуць кіроўцы?
Кіраўнік Польшчы Анджэй Дуда нядаўна адзначыў, што яго краіна «ніколі ні да каго не мела ніякіх прэтэнзій». Як ён кажа, палякі хочуць жыць у міры і спакоі, будаваць добрасуседскія адносіны.
Анджэй Дуда, прэзідэнт Польшчы:
Мы ўсе знаходзімся ў шэнгенскай зоне. Няма ніякіх праблем з перасячэннем граніцы. Мы жадаем, каб гэтак жа было з Украінай. Спадзяемся, у будучыні і з Беларуссю.
Гайдукевич: «Решение Польши противоречит здравому смыслу, нарушает все международные нормы». Падрабязнасці.
У гэты ж час Міністэрства замежных спраў Польшчы робіць наступную заяву: Варшава можа цалкам зачыніць мяжу з Беларуссю з мэтай бяспекі. З шасці пунктаў пропуску чатыры зачынены ў аднабаковым парадку польскімі ўладамі. А ў апошнім грузавым пункце «Кукурыкі» абмяжуюць рух ужо праз некалькі гадзін.
Нет закрытию границ!
У Брэсце адбыўся пікет каля польскага консульства супраць закрыцця мяжы. Некалькі дзясяткаў беларусаў розных узростаў выказалі сваю адназначную пазіцыю.
Данное действие со стороны соседней страны некорректно, так как многие жители нашей страны находятся за границей. И таким образом они не смогут приехать сюда, навестить своих родственников.
Многие не могут увидеть своих родных, близких людей.
У многих из нас в Польше живут родственники, друзья, знакомые. Открыты многие совместные проекты вместе с Польшей. И, к сожалению, они сейчас будут заморожены.
У Год міру і стварэння звычайныя беларусы заклікаюць да разважлівасці і захаванні добрасуседскіх адносін паміж краінамі. У прыгранічным Брэсце каштоўнасць гэтага разумеюць па-асабліваму.
Подписывайтесь на нас в Telegram!