«Павінны памятаць і сваіх пакутнікаў, і сваіх герояў». Какое историческое значение 17 сентября в Беларуси?

Новости Беларуси. Меньше месяца остается до празднования Дня народного единства. Праздник новый, но с большим историческим подтекстом. В чем идеологическая суть 17 сентября? Появится ли новый символичный формат празднования? Как этот день откликается в сердцах белорусов? Эксперты разберут предпосылки праздника, которые так тесно переплетают прошлое и настоящее, на площадке ток-шоу «По существу».

«Гэта красамоўны адказ усім тым, дзе хацелі этнічныя беларусы жыць»

«Павінны памятаць і сваіх пакутнікаў, і сваіх герояў». Какое историческое значение 17 сентября в Беларуси?-1

Игорь Марзалюк, председатель Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Беларуси:
Давайце яшчэ помніць, што 17 верасня 1939 года толькі пачала працэс аб’яднання. За гэту дату, за сваі тэрыторыі мы заплацілі цяжкі крывавы кошт. Заходняя Беларусь была краінай, якая бараніла сваё права ўвайсці ў склад БССР – раз. А потым, ужо пасля 1939 года, мы сутыкнуліся з тэрорам польскіх нацыяналістаў, не буду браць усіх палякаў. Яшчэ ў 1944 годзе пасля вызвалення па самых сціплых падліках было знішчана не менш 10 тысяч на тэрыторыі Заходняй Беларусі рукамі тых, хто не хацеў бачыць Заходнюю Беларусь у складзе БССР. Мы павінны памятаць і сваіх пакутнікаў, і сваіх герояў, якія гінулі ад варожай кулі, гінулі за тое, каб Беларусь была адзінай. І яшчэ адзін вельмі такі красамоўны факт, які адлюстраваны ў крыніцах. Калі Беласточчыну, нашу беларускую Беласточчыну, падарылі палякам пасля Другой сусветнай вайны, вельмі цікавая рэакцыя этнічнага беларускага насельніцтва Беласточчыны, яна зафіксавана ў дакументах.

«Павінны памятаць і сваіх пакутнікаў, і сваіх герояў». Какое историческое значение 17 сентября в Беларуси?-4

І гэта была пазіцыя не беларускіх партыйных функцыянераў, гэта была пазіцыя беларускіх бацюшэк праваслаўных, пазіцыя беларускага этнічнага насельніцтва ў вёсках. Людзі збіралі подпісы і прасілі не адрываць іх ад БССР ужо пасля 1945 года. Гэта красамоўны адказ усім тым, дзе хацелі этнічныя беларусы жыць: у БССР, ці ў Польшчы. Перажыўшыя ліхалецце, прайшоўшыя партызанскую вайну. Гэтыя дакументы ёсць, яны вядомыя гісторыкам, менавіта ў дачыненні да Беласточчыны. Таму мы павінны зразумець, што беларусы, абсалютная большасць, успрымалі гэта як акт гістарычнай справядлівасці – гэта вельмі важны знак. І другое, калі мы кажам пра адзінства, ні адна палітычная сіла ў Заходняй Беларусі, нават самыя антыкамуністычныя, ні адна не была супраць таго, што адбывалася з’яднанне ўсіх беларускіх земляў у складзе адной рэспублікі. Усе ўспрымалі як акт гістарычнай справядлівасці. Як і пра акты генацыду супраць беларускага насельніцтва, пра спаленыя беларускія вёскі. Іх попел павінен грукочыць у нашых сэрцах. На Воранаўшчыне яны ведаюць, што такое сапраўднае АК, што такое вынішчэнне людзей толькі за тое, што ён беларус, беларускі інтэлігент, беларускі настаўнік, беларускі святар.

«Казалі, што Арміі Краёвай трэба дошкі павесіць у Пінску, у Стоўбцах, у Навагрудку».

«Павінны памятаць і сваіх пакутнікаў, і сваіх герояў». Какое историческое значение 17 сентября в Беларуси?-7

Кирилл Казаков, СТВ:
Смотрите, мы очень долгое время, даже будучи независимой страной, как-то стеснялись об этом празднике говорить. При этом в каждом консульском или посольстве Польши в нашей стране карта, которая висела и указывала границы польского государства в границах 1939 года. Абсолютно спокойно у них ходили поезда с картой, которая включала их Крэсы Усходние. И поляки вообще даже не стеснялись на государственном уровне говорить, что это наша земля. Как только мы заявили, тут же появились какие-то люди, которые сказали: а как так, мы же соседи.

«Павінны памятаць і сваіх пакутнікаў, і сваіх герояў». Какое историческое значение 17 сентября в Беларуси?-10

Игорь Марзалюк:
Давайце будзем вызначаць гэтыя рэчы адназначна, спакойна. Ёсць пазіцыя розных палітычных плыняў у Польшчы. Тая пазіцыя, якую яны прагандавалі, непрымальная. Я заўсёды задаваў рытарычнае пытанне, калі яны казалі, што Арміі Краёвай трэба дошкі павесіць у Пінску, у Стоўбцах, у Навагрудку. Я пытаў: каму будзем вешаць? Вы забылі пра тое, як гэтыя падраздзяленні АК актыўнейшым чынам супрацоўнічалі з немцамі, з СС, з другой паловы 1943 года падпісвалі пагаднення, атрымлівалі ад немцаў зброю, кантралявалі шэраг рэгіёнаў Заходняй Беларусі. І бралі ўдзел у генацыдных злачынствах супраць беларускага народа. Гэта ж праўда, гэта ж не хлусня, не выдумка. Пра гэта пішуць немецкія гісторыкі, польскія ў тым ліку гісторыкі. Мы павінны проста даць усім зразумець, што гульні ў адзін боль, у адзін бок. Наш боль не менш важны, чым ваш. І няма такой ідэі, нават калі гэтыя хлопцы былі пад бялым польскім ожылам, за якую можна паліць і забіваць няшчасных ні ў чым не павінных людзей. Толькі за тое, што яны хрысцяцца не так, толькі за тое, што яны гавораць на іншай мове. І толькі, што яны маюць нахабства жыць на сваіх спрадвечных землях. Таму што Райс Буры не адзін, яшчэ была брыгада смерці віленскага Зыгмунда Шэндзеляжа. І шмат іншых.

«Мы паслядоўна адстойваем сваю праўду, у тым ліку і на тэрытарыяльную цэласнасць»

«Павінны памятаць і сваіх пакутнікаў, і сваіх герояў». Какое историческое значение 17 сентября в Беларуси?-13

Игорь Марзалюк:
І вось мы, на самай справе, калі мы паслядоўна адстойваем сваю праўду, у тым ліку і на тэрытарыяльную цэласнасць, павінны падумаць: у якой кропцы Заходняй Беларусі, таму што на Беласточчыны гэта зрабіць ніхто не дасць, зрабіць нейкі мемарыял, прысвечаны спаленым беларускім вёскам і ахварям тэрору АК. З пералікам на шыльдах імён, населеных пунктаў і тых падраздзяленняў, якія нас вынішчалі. Так, як яны робяць, дапусцім, па Валынскай рэзні, калі змяшчаюць дошкі ў касцелах у Польшчы, дзе напісана, хто быў знішчаны. Могуць такія дошкі з’явіцца ў беларускіх праваслаўных храмах Заходняй Беларусі, дзе будуць пазначаны растрэляные, спаленые, замардаваныя святарскія сем’і праваслаўных святароў і іх прыхаджане. У чым важнасць гэтай рэчы? Гэта асязальнасць, гэта набліжэнне да вёскі, да райцэнтра. Гэта будзе выклікаць у людзей эмпатыю. Зараз многія ўспрымаюць моладзь у тым ліку. Нешта абстрактнае, нешта далекае, незразумелае. А калі ты будзеш ведаць, што ў тваім раёне была спалена вёска Жалудок, спалена 350 дамоў, знішчана пэўная колькасць людзей – гэта па-іншаму. І мы павінны смялей прапагандаваць тыя дакументы рассякрэчаныя, якія ёсць у Нацыянальным архіве і ў цэнтральным архіве Камітэта дзяржаўнай бяспекі, тыя дакладныя, якія пісаў Панамарэнка на імя вышэйшага кіраўніцтва СССР, тыя справаздачы з Баранавіч, Стаўбцоў, Наваградка, дзе пералічаны акты генацыду АК у дачыненні да мірнага беларускага насельніцтва ў канцы 1943-1944 гадоў. Гэта яшчэ да вызвалення, да аперацыі «Багратыён».

Читайте также:

Термин «Западная Беларусь». Есть ли здесь политическая подоплека или это только историзм?

«Это была политика этноцида». Ректор института НАН высказался о Западной Беларуси 1939-го

В чем заключался секретный план МВД Польши 1937 года? Рассказал Игорь Марзалюк