Важно для каждого. Историк Игорь Марзалюк рассказал, в чём суть белорусской национальной идеи

Новости Беларуси. Национальная идея любой страны и ее народа – это самые яркие черты, отличающие нацию от всех остальных. Она базируется на особенностях истории, традициях, ценностях и общих целях, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.  

О важности осознавать себя нацией и иметь общую идею в авторской рубрике рассуждает Игорь Марзалюк.  

Важно для каждого. Историк Игорь Марзалюк рассказал, в чём суть белорусской национальной идеи-1

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:  
Сёння як ніколі важна прагаварыць сэнс важнейшай ідэі для нашага грамадства – беларускай нацыянальнай ідэі. Які сэнс стаіць за гэтым словазлучэннем, у чым яго важнасць для грамадства і дзяржавы? Само сабой, казаць пра нацыянальную ідэю можна толькі ў адным выпадку – калі існуе асобны, самастойны народ, які імкнецца да стварэння ўласнай дзяржаўнасці, які патрабуе суверэннага права кіраваць на сваёй зямлі – менавіта такая супольнасць людзей і называецца нацыяй. Такім чынам, кажучы аб беларускай нацыянальнай ідэі ў самым агульным сэнсе гэтага слова, мы сцвярджаем факт існавання самастойнай беларускай нацыі. Пад беларускай нацыяй у сваю чаргу разумеецца супольнасць людзей, якія сваю краіну называюць Беларуссю, а сябе – беларусамі.  

Важно для каждого. Историк Игорь Марзалюк рассказал, в чём суть белорусской национальной идеи-4

Любая нацыянальная ідэя – гэта адказ на тры фундаментальныя для любога народа пытанні: адкуль мы? хто мы? куды мы ідзем?  

Мы разам перажывалі і агульнае гора, і агульную радасць, таму ўсе мы, грамадзяне Беларусі, незалежна ад расы, веравызнання і этнічнай прыналежнасці сёння складаем тое адзінства, імя якому беларуская палітычная нацыя. Нас аб’ядноўвае агульная любоў да нашага нацыянальнага дому, агульная салідарнасць, узаемапавага і ўзаемадапамога, агульныя традыцыйныя маральныя каштоўнасці, наш беларускі лад жыцця. Апошні – гэта значыць беларускі лад жыцця – уяўляе сабой сістэму традыцыйных гуманістычных каштоўнасцяў беларускага народа, якая ўвабрала ў сябе хрысціянскія традыцыі і традыцыі іншых аўрамічных рэлігій (іслам, іудаізм), для якой характэрна паважлівае стаўленне да ўсіх прадстаўнікоў беларускага грамадства, не зважаючы на канфесійную, палітычную, этнічную і расавую прыналежнасць.  

Важно для каждого. Историк Игорь Марзалюк рассказал, в чём суть белорусской национальной идеи-7

Падрабязней у відэаматэрыяле.