Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии в Молодечно – показываем яркие моменты мероприятия
XXIII Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии в эти дни принимает Молодечно. В программе – открытие выставок, презентации книжных новинок и творческие встречи с деятелями искусства. По традиции, главным событием праздника стал конкурс молодых исполнителей белорусской эстрадной песни, рассказали в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Алеся Іванова, карэспандэнт:
Прывітанне вам з фестывальнага Маладзечна, дзе літаральна кожны куток горада акутаны атмасферай творчасці і мастацтва. Напрыклад, на цэнтральнай плошчы, дзе мы зараз і знаходзімся, разгарнуўся сапраўдны горад майстроў.
Праходзячы ўздоўж гандлёвых радоў можна ўбачыць рамеснікаў з усіх раёнаў Міншчыны. Кожны здзіўляе, чым можа – гэта вырабы з гліны, саломы і дрэва.
Анатолій Крыцкі, загадчык Морацкага раённага цэнтра рамёстваў:
Сёння мы прадстаўляем падвор’е Морацкае, на якім ёсць розныя рамёствы: саломапляценне, вышыўка, разьба па дрэву. А насупраць нас знаходзяцца нашы прадпрыемства, якія выстаўляюць сваю прадукцыю. Людзі пытаюцца, глядзяць, фатаграфуюць і купляюць.
Увага на фэсце – тэме Вялікай Айчыннай вайны, у прыватнасці 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтай падзеі і прысвечана выстава, якая сёння адкрылася ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі.
Вольга Шылько, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Мінскага абласнога краязнаўчага музея:
Здесь мы представляем фотосветотеневой портрет. Это фрагменты из дерева, вырезанного портрета, которые под определенным углом ложатся в фотографии. Это наши герои, которые освобождали Минщину, из разных районов.
Традыцыйна, галоўнай падзеяй фестывалю стаў конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. За Гран-пры і спецыяльны прыз імя Уладзіміра Мулявіна – сімвалічную крыштальную гітару – змагаўся 21 удзельнік. Вакалісты ўжо выступілі на дзвюх заключных турах, дзе выканалі кампазіцыі на роднай мове. Спачатку пад мінусавую фанаграму, а пасля – у суправаджэнні нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга.
Подробности в видео.