«Могуць удзельнічаць розныя пакаленні і розныя людзі». Иван Саверченко о новом конкурсе и важности сохранения исторической памяти
Формирование чувства гордости за прошлое и настоящее белорусского народа, возможность внести свой вклад в пропаганду его достижений и поддержать талантливых людей. Такие цели у конкурса, который объявлен НАН Беларуси в Год исторической памяти. Как творчество служит укреплению национального единства, расскажет гость программы «Новое утро» на РТР-Беларусь Иван Васильевич Саверченко, директор Института литературоведения им. Янки Купалы НАН Беларуси.
Какие условия конкурса и кто может в нем участвовать?
Александра Каштанова, ведущая:
Иван Васильевич, расскажите нам, что представляет собой этот конкурс, какие требования, кто может в нем участвовать.
Иван Саверченко, директор Института литературоведения им. Янки Купалы НАН Беларуси:
Конкурс прысвечаны Году гістарычнай памяці. Яго місія ў тым, каб далучыць наша грамадства, усе пакаленні (і школьнікаў, і дарослых людзей) да вывучэння нацыянальнай гісторыі, культуры, спадчыны нашай. Бо веданне гісторыі дапамагае чалавеку і арыентавацца ў сучаснасці і неяк пачувацца весялей, больш упэўнена. Могуць удзельнічаць розныя пакаленні і розныя людзі. Гэта могуць быць і прафесіяналы, і людзі, якія з’яўляюцца аматарамі, якія цікавяцца гісторыяй (гісторяй палітычнай, гісторыяй дыпламатычнай, гісторыяй культуры, літаратуры, мовы). Умовы конкурса вывешаны на нашам сайце Акадэміі навук. Яны вельмі ліберальныя, гэта значыць, што могуць быць сачыненні, могуць быць творчыя работы. Праявай менавіта творчага таленту, фантазіі, мастацтва могуць быць і літаратурныя творы: вершы, проза, драматургія. І гэта дасылаецца. У нас створан аргкамітэт, створана журы, і яны будуць прафесійна потым адбіраць лепшыя работы, і ў верасні мы падвядзем вынікі гэтага конкурса, і будуць вызначаны пераможцы.
Дмитрий Потапович, ведущий:
Правильно я понимаю, что у граждан будет возможность самостоятельно создать летопись своей страны?
Иван Саверченко:
У пэўным сэнсе гэта так. І разам з тым, канешне, кожны чалавек, калі ён будзе далучацца да гісторыі, ён будзе чытаць нейкую літаратуру, ён будзе звяртацца да гістарычных крыніц, будзе спецыяльна вывучаць асаблівасці нейкага помніка архітэктуры ці з’явы культуры. І такім чынам адбудзецца такая ўзаемасувязь: грамадства будзе больш цікавіцца навукай, здабыткамі пісьменнікаў, здабыткамі вучоных-гуманітарыяў, і самі разам з тым саўдзельнічаць у стварэнні, як вы правільна сказалі, гісторыі. Місія конкурса, канешне, кансалідацыйная: аб’яднаць грамадства, зрабіць яго больш аб’яднаным, вызваць пачуцці грамадзянскасці. Мэта: адзінства, пачуванне прыналежнасці да аднаго народа, да адной культуры, да адной цывілізацыйнай супольнасці.
Теперь литература сможет стать связующим звеном между поколениями?
Александра Каштанова:
Как вы думаете, такие масштабные проекты, как Год исторической памяти, как всякие творческие конкурсы, они помогут вернуть литературе ту самую роль связующего звена между предками и потомками? Потому что сейчас дети, как показывает практика, они с книгами на «вы». Если раньше все любили читать, то сейчас у всех телефоны, игры.
Иван Саверченко:
Кніга з’яўляецца важнейшай формай захавання гістарычнай памяці, інфармацыі. Далёка не ўсё ёсць у тэлефонах ці на электронных носьбітах. Намі, навукоўцамі (гуманітарыямі, гісторыкамі, літаратарамі, культуролагамі), назапашаны агромністы пласт ведаў, агромністая інфармацыя. І яна цыркулюе пераважна сярод навукоўцаў. Нават гэта можа быць не толькі наша нацыянальная кола, але і шырэй – навукоўцы замежных краін. Вельмі важна, каб далучыць гэтыя веды, перадаць гэтую сістэму адукацыі простым людзям, якія сёння выяўляюць цікавасць, хто такія беларусы, адкуль мы прыйшлі, як мы сфармаваліся, якая наша місія, як нам выбудоўваць міжнародныя адносіны, што мы можам сказаць пра сваю зямлю, пра сваю культуру, пра саміх сябе. А гэта гісторыя.
Новая книга Ивана Саверченко и ее открытия
Александра Каштанова:
Мы знаем, что вы тоже вносите свою лепту в возрождение белорусской литературы. Расскажите, пожалуйста, про свою книгу.
Иван Саверченко:
Да Года гістарычнай памяці я, канешне, шмат напісаў розных праектаў, рэалізаваў іх і апублікаваў шмат помнікаў з нашага мінулага (з X па XVIII стагоддзе) для нашых школьнікаў, але апошняя кніга, якую я падрыхтаваў, – гэта «Рыцари Белой Руси». Гэта гістарычная аповесць, легенды, міфы. Яна напісана вельмі даступна, але тут ёсць такія вельмі важныя адкрыцці агульнанацыянальнага маштаба. Першае – тое, што беларуская народнасць сфармавалася да XIV стагоддзя на грунце дванаццаці славянскіх плямёнаў. І старажытныя ліцвіны, альшанская зямля, ліцвягі, Дайнова і іншыя народы. Славяне жылі ўздоўж Прыбалтыкі, яны адступалі. І менавіта на грунце славянскіх плямёнаў сфармавалася беларуская народнасць у XIV стагоддзі. Такое буйное адкрыццё. Разам з тым проста, але гэта была вельмі складаная праблема.
Иван Саверченко:
І другое – тое, што менавіта беларускі народ і продкі беларусаў змаглі супрацьстаяць нямецкай агрэсіі. Нягледзячы на тое, што крыжацкае наступленне адбывалася с XII стагоддзя, нягледзячы на тое, што яно было дастаткова агрэсіўным, усё ж такі незалежнасць была захавана. З другога боку мангола-татары. У 1240 годзе Батый прыйшоў, Кіеў заваяваў і далей пайшоў на Румынію, заваяваў поўдзень Расіі – Маскоўскае княства. А Міндоўг і беларускія князі адстаялі і не прапусцілі на беларускія землі мангола-татараў і адыгрывалі значную ролю, каб не пусціць усходнія плямёны на беларускія землі. Гэта такія важныя адкрыцці, якія нам дазваляюць зразумець, чаму мы сталі Белай Руссю.