Марзалюк: ёсць выдумка, што нас прыдумаў Ленін уперамешку з палякамі

Новости Беларуси. Почему Беларусь идет по своему пути? Чем суверенитет помогает государству? Насколько сильна страна в геополитике? Эксперты разных сфер собрались в ток-шоу «По существу» в прайм-тайм и обсудили главный вопрос в День Независимости Беларуси.

Алена Сырова, СТВ:
Поскольку наш главный государственный праздник действительно связан с нашей Победой в той, мы надеемся, последней войне, в которой принимала участие Беларусь, многие пытаются продать и продавить такую идею, что чуть ли ни с этого мы и начались. А по факту белорусское государство формировалось не одно столетие. И на этом моменте пытаются внести раскол.

Марзалюк: ёсць выдумка, што нас прыдумаў Ленін уперамешку з палякамі-1

Игорь Марзалюк, председатель Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Беларуси:
Калі людзі крычаць, што яны прыхільнікі Прэзідэнта, то пачуйце кіраўніка дзяржавы, уважліва перачытайце даклад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня мінулага года. Уважліва перачытайце словы, сказаныя Прэзідэнтам на прэзідэнцкім уроку 1 верасня па гісторыі. А калі рэзюмаваць, я хачу сказаць, што калі мы кажам пра беларускую традыцыю гістарычнай дзяржаўнасці, то яна не маладзейшая за традыцыю велікарускую і ўкраінскую. Быў такі вялікі гісторык, культуролаг і філосаф-велікарус Карэеў, прычым імперцам быў. Але ён меў смеласць сказаць, што калі ўзнікла першая ўсходнеславянская дзяржава, велікарусаў яшчэ не існавала. Вынік – больш позняе з’яўленне, у XIII-XIV стагоддзі, у адрозненні ад іншых двух плямён. Я мог бы гэтую спасылку паказаць у акадэмічным рускім выданні.

Марзалюк: ёсць выдумка, што нас прыдумаў Ленін уперамешку з палякамі-4

Игорь Марзалюк:
Ёсць нацыяналісты розных гатункаў. Адны завернутыя на заходнюю опцыю, у іх беларусы існавалі ледзь не ў эпоху мамантаў, а беларуская дзяржаўнасць – у Верхнім палеаліце. І быў своеасаблівы варыянт неандэртальца, які крычаў: гэць, маскалі. Гэта адна партыя хворых на галаву, чотка арыентаваных на заходні вектар. Ёсць другая маргінальная кантужаная партыя, якая да сёння крычыць, што беларусы – гэта бальшавісцка-польская выдумка, што нас ніколі не было і што нас прыдумаў Ленін у перамешку з палякамі. Гэтыя людзі проста не ведаюць ні расійская гістарыяграфіі дарэвалюцыйнай, ні рэальнай гісторыі мінулага. І самае пацешнае, калі асобныя з іх заяўляюць, што нібыта нават камуністы. Камуніст, які адмаўляе факт існавання БССР і беларускай нацыі, плюе ў свой калодзеж. На іх добрым сайце ёсць рэч Сталіна на X з’ездзе РКПБ, 1921 год. Там усё чотка напісана пра беларускую нацыянальнасць, рускую і ўкраінскую. І ёсць яшчэ адна памылка велікарускіх шавіністаў-нацыяналістаў, якія паталагічна ненавідзяць усё, што было пасля 1917 года. Яны абзываюць СССР «чырвонай імперыяй». СССР не быў чырвонай імперыяй. Ён быў пад чырвоным сцягам, але ён стварыў упершыню сумоўе народаў.

Марзалюк о Дне Независимости 3 июля: «Калі б гэта вайна закончылася інакш, нас бы не існавала ні ментальна, ні фізічна» (подробности).