Как католики отмечают Рождество в костёлах и что говорят верующие?
Новости Беларуси. Во всех католических храмах Беларуси 25 декабря проходят праздничные богослужения, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. В костеле Пресвятой Троицы на Золотой горке находится съемочная группа СТВ.
Яна Шипко расскажет, какими мыслями верующие делятся в этот светлый праздник.
Яна Шыпко, карэспандэнт:
Гэта свята яшчэ і адно з самых доўгачаканых і самых любімых сярод вернікаў. На працягу чатырох тыдняў рыхтуюцца яны да таго, каб сустрэць Нараджэнне Божае. І час Адвенту прызначаны для духоўнага ачышчэння.
Па старажытнай традыцыі, католікі азначаюць сакрамант нараджэння Хрыста апоўначы, і галоўная калядная служба ў Мінску адбылася напярэдадні, увечары ў Архікафедральным касцёле. Яе ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архіепіскап Юзэф Станеўскі.
«Бог напаўняе нас любоўю, спакоем». Что говорит настоятель прихода Пресвятой троицы в день Рождества Христова?
Дарэчы, рымска-каталіцкая парафія Найсвяцейшай Троіцы ў Мінску – самая старажытная каталіцкая супольнасць у горадзе. Яна была заснавана яшчэ ў XIV стагоддзі. На Нараджэнне Хрыстова ўсе чакаюць цуда. І з цудам таксама звязваюць гісторыю гэтага касцёла. Першапачаткова тут былі халерныя могілкі, вельмі вялікія. І знаходзіўся драўляны касцёл.
А ўжо ў другой палове XIX стагоддзя быў пабудаваны мураваны касцёл. І адметна, што ахвяраванні на яго пабудову збіралі не толькі мінскія католікі, але таксама праваслаўныя і юдэі ў знак падзякі Святому Роху, які выратаваў горад ад страшнай эпідэміі халеры.
Яна Шыпко:
Зараз на свята вельмі адметная атмасфера пануе ў касцёлах. Усё ўпрыгожана ялінкамі, святочнымі батлейкамі, дзе знаходзяцца яслі, якія сімвалізуюць сцэнку нараджэння Хрыста.
І ў гэтым касцёле, менавіта тут, на Залатой горцы, захаваўся яшчэ і цудоўны арган, што надае яшчэ больш чароўнай атмасферы. Я прапаную зараз пранікнуцца ёй, а таксама паслухаць, што сёння кажуць вернікі.
Праздник – это второй после Пасхи по значимости у христиан. В храм, конечно, обязательно приходить. На душе радостно, весело.
Яна Шыпко:
Як кажуць, сёння час для вернікаў, каб адчуць гэты божы дотык і пранікнуцца радасцю і святлом, каб потым дзяліцца ўжо ў штодзённым жыцці ім адзін з адным.
Сёння таксама ў каталіцкім календары распачынаецца калядная актава. На працягу васьмі дзён вернікі будуць праслаўляць Хрыста ва ўрачыстых набажэнствах, сустракацца з роднымі і дзяліцца гэтай цеплынёй і падарункамі, зычыць адзін аднаму дабра і шчасця.