Новости Беларуси. Авторский взгляд на символы патриотизма, развития и духовной чистоты в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Мнение Игоря Марзалюка.
Новости Беларуси. Авторский взгляд на символы патриотизма, развития и духовной чистоты в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Мнение Игоря Марзалюка.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Наш Сцяг. Чырвоны арнамент на белым полі. Чырвань палотнішча. Як напамін пра барвы нашых сцягоў – ад Усяслава Чарадзея і Давыда Гарадзенскага да герояў Грунвальдскай бітвы і іх нашчадкаў – маіх дзедаў, прадзедаў майго сына – партызанаў, падпольшчыкаў, воінаў Чырвонай Арміі. Герояў, якія выкінулі за перыметр нашых межаў фашыстоўскую навалач і прадажных юдаў – халуёў-паліцаяў. Герояў, якія вызвалялі Еўропу, бралі штурмам Кёнігсберг і Берлін. Герояў, якія заўсёды памяталі пра зялёную квецень нашай святой зямлі, нашых мурагоў і лясоў. Зялёную квецень, увасобленую ў колеры нашага сцяга.
Пад нашым гордым і мужным сцягам мае дзяды і мае бацькі адбудоўвалі Беларусь, загойвалі яе ваенныя раны. Жылі, вучыліся, нараджалі дзяцей. Пад гэтым прыгожым сцягам, з старасвецкім, старадаўнім, крывіцкім арнаментам, вытканым рукамі простай беларускі з Сеннецкага раёна Матрунай Маркевіч, нарадзіўся і вырас я.
Падрабязней у відэаматэрыяле.