Хто такія беларусы? Ігар Марзалюк паразважаў над тэорыямі паходжання народа
Новости Беларуси. Председатель Постоянной комиссии по образованию, культуре и науке Палаты представителей Национального собрания Беларуси Игорь Марзалюк расскажет о гипотезах происхождения белорусского народа и докажет, что белорусы – это самостоятельный восточнославянский народ.
Рубрика «В обстановке мира» в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Што толькі можна сёння не пачуць пра Беларусь і беларусаў: і нацыя мы прыдуманая, і народа такога быццам бы ніколі не было. А значыць, і дзяржавы такой не павінна быць. Таму для адных заалагічных вялікарускіх шавіністаў да сёння існуе толькі Северо-Западный край России, а для іх апанентаў, не менш хворых на імперскія амбіцыі польскіх шавіністаў, – Крэсы ўсходнія.
Ігар Марзалюк:
Якія ж гіпотэзы аб паходжанні беларусаў існуюць у навуцы? Пазнаёмімся з галоўнымі з іх. Асноўныя гіпотэзы аб паходжанні беларусаў і ўсе канцэпцыі аб беларускім этнагенэзе ўмоўна можна падзяліць на чатыры групы.
Племянная. Беларускі народ – вынік камбінацыі, культурнага змяшэння і ўзаемадзеяння ўсходнеславянскіх плямёнаў: крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, валынянаў. Лакальны варыянт падобнай канцэпцыі – крывіцкая тэорыя паходжання беларусаў.
Ігар Марзалюк:
Найбольш грунтоўны варыянт такой канцэпцыі быў створаны беларусазнаўцам і лінгвістам Яўхімам Карскім. Ён лічыў, што беларусы сфармаваліся як вынік скрыжавання ўсходнеславянскіх плямёнаў – дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў, а таксама часткова неславянскіх – ятвягаў і голядзі. Іх этнічнае збліжэнне пачалося ў эпоху палітычнай раздробленасці Кіеўскай Русі, а канчатковае зліццё ў адну беларускую народнасць адбылося ў выніку іх аб’яднання ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIII – XIV стагоддзях.
Балцкія лексічныя элементы ў беларускай мове Карскі тлумачыў узаемадзеяннем беларускіх дыялектаў з літоўскімі ў эпоху ўваходжання беларускіх тэрыторый у склад Вялікага Княства Літоўскага.
Подробности в видеоматериале.