«Гэтая падзея абумовіла наш цывілізацыйны код». Ігар Марзалюк расказаў, адкуль пачынаецца гістарычны шлях беларусаў
Новости Беларуси. Небольшой экскурс в историю. Депутат и председатель Постоянной комиссии по образованию, культуре и науке Игорь Марзалюк расскажет о том, как зарождались наша страна и наше имя.
Рубрика «В обстановке мира» в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
У IX – першай палове XIII стагоддзяў усе ўсходнеславянскія землі перажывалі агульныя гісторыка-культурныя змены, якія ў далейшым прадвызначалі іх развіццё і культурную адметнасць. У той час існавала тры важнейшых дзяржаваўтвараючых цэнтры ўсходніх славян – Полацк, Ноўгарад, Кіеў.
Тры сталіцы трох магутных княстваў Гардарыкі ў гэтых гарадах бачылі старажытныя скандынавы. Гардарыкай яны называлі землі Старажытнай Русі ў сваіх сагах. Усе гэтыя цэнтры былі аб’яднаны ў канцы Х стагоддзя ў межах Русі Ўладзімірам Святаслававічам. Уладзімірам Вялікім. Князь здзейсніў аб’яднанне спачатку мячом. Але ён разумеў усю нетрываласць аб’яднання, пабудаванага толькі на сіле.
У 988 годзе адбылося хрышчэнне Русі. Гэта значыць, што і сучаснай Украіны, і Расіі, і нашай Беларусі. Гэтая падзея абумовіла наш цывілізацыйны код, спецыфіку нашай дзяржаўнасці, на стагоддзі. Усе мы, братнія ўсходнеславянскія народы, сучасныя, гордыя, самастойныя ўсходнеславянскія нацыі паходзім з той старажытнай Кіеўскай Русі. Тая дзяржаўнасць для нас тое ж самае, што для заходнееўрапейцаў імперыя Карла Вялікага, іх дзяржаватворчы выток. Пачатак гістарычнага шляху.
Подробности в видеоматериале.