Новости Беларуси. Игорь Марзалюк в рубрике «В обстановке мира» объясняет многие современные веяния через призму истории. Сегодня, 17 февраля, экскурс в прошлое Полоцкого и Витебского княжеств.
Время авторской журналистики в программе Новости «24 часа».
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Полацк і Віцебск і ў часы Вялікага Княства Літоўскага працягвалі заставацца важнымі эканамічнымі і палітычнымі цэнтрамі Беларусі. Полацк меў без перабольшання каласальнае значэнне для эканомікі ВКЛ. Ён адыгрываў ключавую ролю ў міжнародным гандлі, ажыццяўляў у ім важныя транзітныя і пасрэдніцкія функцыі.
Асабліва інтэнсіўны гандаль ішоў па Заходняй Дзвіне. Полацк падтрымліваў цесныя гандлёвыя сувязі з Гоцкім берагам і Рыгай, Вялікім Ноўгарадам, Псковам, Смаленскам, Віцебскам, Вільняй. З старажытнарускага часу палачане вывозілі на экспарт воск і футра, завозілі соль, металы, тканіны. У другой палове XV ст. у полацкім экспарце рэзка ўзрастае доля збожжа і лесу.
Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.