О белорусском писателе рассказали в одной из серий документального цикла «Тайны Беларуси».
О белорусском писателе рассказали в одной из серий документального цикла «Тайны Беларуси».
Вячеслав Рагойша, доктор филологических наук, профессор БГУ:
Прыходзіць тэлеграма ад Мальдзіса: памёр Валодзя Караткевіч. Назаўтра, па–мойму, пахаванне. Мы были на хутары і якраз у гэты час прыехалі Бадровы.
А я расказаў старшаму Сяргею Бадрову, сцэнарысту, пра Караткевіча. Пазнаёміў нават іх аднойчы. Начаваў у нас гэты Сяргей Бадроў. Хацеў, каб ён напісаў які-небудзь сцэнарый па матывах яго твораў. Паралельна я пра Купалу расказваў, пра смерць Купалы. І Бадроў зацікавіўся і хацеў сцэнарый напісаць гэты.
Адным словам, ён ведаў Караткевіча, Бадровы ведалі. І тут і яны даведаліся. Мы вырашылі што зрабіць. Дзеці – Бадроў-малодшы і наш Максім – яны, па сутнасці, равеснікі былі, былі у шостым ці сёмым класе. Мы падказалі ім ідэю – «Каласы пад сярпом тваім». Трэба ж нейкі ці вянок, ці букет. І яны нарэзалі цэлы сноп каласоў, набралі ў жыце васількоў, зрабілі пярэвісла такое, перавязалі васількамі гэты сноп, надламалі мы і паехалі. Назаўтра паехалі ўсё, і Бадровы паехалі. І мы прынялі ўдзел у пахаванні на могілках Усходніх. Паколькі я – адзін з бліжэйшых сяброў – я дапамагаў несці труну з машыны да гэтай магілы.