«Быў агучаны загад пра вызваленчы паход». Ігар Марзалюк разважае пра падзеі 17 верасня

Новости Беларуси. Председатель Постоянной комиссии по образованию, культуре и науке Палаты представителей Игорь Марзалюк расскажет о событиях 17 сентября, об исторических фактах и оценке тех событий участниками, историками, поэтами.

Рубрика «В обстановке мира» в программе Новости «24 часа» на СТВ.

«Быў агучаны загад пра вызваленчы паход». Ігар Марзалюк разважае пра падзеі 17 верасня-1

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Сёння пра саму падзею, пра 17 верасня. Пра гістарычныя факты і ацэнку той падзеі сучаснікамі, удзельнікамі, гісторыкамі, паэтамі. Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года з нападзення Германіі на Польшчу. Саюзнікі апошняй – Англія і Францыя – толькі 3 верасня аб’явілі вайну Германіі, аднак актыўных баявых дзеянняў на Захадзе не ажыццяўлялі, у сувязі з чым пачатковы этап гэтай маштабнай катастрофы атрымаў назву «Дзіўная вайна». У гэтых умовах нацысты, нягледзячы на супраціўленне польскай арміі, дастаткова хутка здолелі акупіраваць большую частку тэрыторыі Польшчы і выйсці на лінію Керзана.

«Быў агучаны загад пра вызваленчы паход». Ігар Марзалюк разважае пра падзеі 17 верасня-4



16 верасня ў часцях Чырвонай арміі Беларускага фронту быў агучаны загад пра вызваленчы паход з мэтай абароны жыцця і маёмасці беларускага і ўкраінскага насельніцтва. 17 верасня 1939 года савецкія войскі перайшлі мяжу з Польшчай, пачаўшы тым самым вызваленчы паход, які скончыўся 25 верасня. У пэўнай ступені рэалізацыі вызваленчай місіі садзейнічала актыўнасць жыхароў шэрага заходнебеларускіх гарадоў і паветаў, якія раззбройвалі паліцыю і асаднікаў, разгортвалі шырокую кампанію ў падтрымку парадку, бралі пад ахову чыгуначныя масты, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя аб’екты.

«Быў агучаны загад пра вызваленчы паход». Ігар Марзалюк разважае пра падзеі 17 верасня-6



Пераважная большасць насельніцтва Заходняй Беларусі з радасцю і надзеяй сустракала салдат Чырвонай арміі, як збавіцеляў ад нацыянальнага прыгнёту. Неўзабаве на заходнебеларускіх землях пачалі стварацца дэмакратычныя па сваім характары органы новай улады. У ваяводствах, паветах і гарадах гэта былі часовыя ўправы, у мястэчках і вёсках – сялянскія камітэты.

Падрабязнасці глядзіце ў відэаматэрыяле.