Беларускім прадпрыемствам удалося захаваць эканамічную стабільнасць ва ўмовах санкцый
Навіны Беларусі. Беларускім прадпрыемствам удалося захаваць эканамічную стабільнасць ва ўмовах санкцый. У гэтым пераканалася старшыня Савета Рэспублікі. Наталля Качанава пазнаёмілася з умовамі працы, магчымасцямі лабараторый і, вядома, з працоўным калектывам аднаго з найбольш перспектыўных прадпрыемстваў-экспарцёраў Мінска, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Спікер верхняй палаты парламента не толькі пабывала на вытворчасці, але і пагутарыла з работнікамі. Людзі і тэхніка тут працуюць з вялікай эфектыўнай аддачай для эканомікі нашай краіны. У канструктыўны дыялог уключыліся як маладыя спецыялісты, так і вопытныя супрацоўнікі. Іх цікавілі пытанні забеспячэння мінчан артэзіянскай вадой, нюансы партыйнага будаўніцтва, заканатворчыя працэсы. Не абышлі ўвагай усё, чым зараз жыве сучасная вытворчасць.
Ігар Шустаў, генеральны дырэктар прадпрыемства:
Еще в прошлые годы была проведена модернизация, она никогда не останавливается, это постоянный процесс. Это внедрение нового оборудования, энергосберегающих технологий, прогрессивных, это научные разработки. То есть мы не стоим на месте. Потому что прогресс и новации – это наша перспектива. Наша продукция известна во всем мире, на всех континентах: и Австралии, Америке, Африке. С учетом специфики современной мы планируем развивать присутствие на африканском континенте, в Азии, Шри-Ланке, Вьетнаме, Китае (это многократное увеличение поставок).
У цэлым удзельнікі сустрэчы адзначылі, што эканоміка па выніках мінулага года спрацавала нядрэнна нават ва ўмовах жорсткага санкцыйнага ціску. У краіне тры разы за год падвышаліся пенсіі. Гэта сведчыць аб асаблівым клопаце дзяржавы не толькі аб тых, хто зараз працуе, але і тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Подписывайтесь на нас в Telegram!