Пабывалі ў Музеі беларускага кнігадрукавання і даведаліся, як гучыць наша мова ў Полацку
21 лютага ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы – мелодыі сэрца, якая гучыць цішэй за правілы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Гэта свята не пра афіцыйныя прамовы і не пра школьныя дыктоўкі. Яно пра словы, якімi нас называлі ў дзяцінстве, пра мову, у якой гучаць казкі, і пра інтанацыю, дзе больш цяпла, чым нарматываў.
У нашай краіне – дзве дзяржаўныя мовы. Па выніках апошняга перапісу насельніцтва больш як 60 % жыхароў указалі беларускую як родную. Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына, сродак, праз які мы пазнаём жыццё i навакольны свет.
У планетарным шматгалоссі беларускае слова не губляецца. У гэтым пераканалася Вольга Маслоўская, якая здзейсніла вандроўку ў старажытны Полацк.




Калыска беларускай дзяржаўнасці і духоўнасці, месца нараджэння славутых асветнікаў. Тут, на берагах Заходняй Дзвіны, зараджалася старажытная гісторыя нашай краіны. Пасланне нашчадкам ад прападобнай Еўфрасінні – у фрэсках Спаса-Праабражэнскай царквы. А ў першых рукапісных кнігах – згадкі пра важныя палітычныя падзеі ў Полацкім княстве. Пасля было слова Скарыны – друкаванае.
А самая главная дата для нас, белорусов, – это 6 августа 1517 года. В городе Прага Франциск Скорина напечатал первую книгу. Это книга Псалтирь. Вот так она выглядела. И за неполные три года, что Франциск Скорина находился в Праге, он напечатал целую серию книг – 23 книги Библии.
Самы вялікі збор рарытэтных кніг – пад дахам полацкага музея кнігадрукавання. Кожны дзень тут госці з усёй Беларусі і замежжа.
Вольга Маслоўская, карэспандэнт:
Ад рукапісных скруткаў да сучасных кніг. Полацкі музей – унікальнае месца, дзе пра гісторыю друкаванага слова ведаюць ад «А» да «Я».
Сёння на экскурсіі студэнты здалёк. У Полацк прыехалі па навуку. Будучыя выкладчыкі англійскай і кітайскай моваў прагнуць адчуць прыгажосць мовы беларускай.
Беларусь вельмі прыгожая, і ваша мова таксама.
Я ведаю, што першую друкаваную кнігу Усходняй Еўропы надрукаваў асветнік з Полацку.
Мне цікава знаёміцца з гісторыяй і культурай Беларусі. Я спадзяюся, што мае сябры і бацькі, напэўна, прыедуць у Беларусь.
Ва ўніверсітэце навучаюцца прадстаўнікі 16 краін. Для іх у праграме падрыхтоўкі прадугледжаны курс «Краіназнаўства». Так хутчэй пачынаюць разумець беларускі менталітэт.
Людміла Урбан, намеснік дэкана гуманітарнага факультэта ПДУ:
У межах дысцыпліны «Краіназнаўства» студэнты знаёмяцца з лексічным мінімумам нашай мовы, традыцыямі, культурай і яе дзеячамі.
Часам здаецца, што мова – гэта нешта вялікае і складанае. Але ў рэальнасці яна пачынаецца з простых рэчаў: з маленькіх размоў, жартаў, з паведамленняў у мэсэнджарах і подпісах да фота ў сацсетках. У кожнага, хто прыязджае ў Полацк, абавязкова ёсць здымкі побач з помнікам 22-й літары беларускага алфавіту. «Ў» сустракаецца толькі ў нашай мове.
Падрабязней у відэа.