21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Даведаліся, як жыве і развіваецца беларускае слова

21 февраля – Международный день родного языка. Как живет, меняется и развивается белорусское слово? Что делают ученые для его сохранения? На эти вопросы ответила гость программы «Новое утро» на РТР-Беларусь Ольга Попко, доктор искусствоведения, директор Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси.

Чем порадует всех белорусов, всех ценителей беларускай мовы Академия наук в честь праздника?

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Даведаліся, як жыве і развіваецца беларускае слова-2

Ольга Попко, директор Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси, доктор искусствоведения:
Акрамя таго, што сёння Дзень роднай мовы, у нас быў цэлы тыдзень роднай мовы, і ён працягваецца. Цэлы тыдзень мы займаліся рознымі мерапрыемствамі, і нарэшце ўчора была ўсебеларуская дыктоўка ў 13 гадзін. Дзясяткі, сотні людзей пісалі яе, правяраючы сябе, як яны памятаюць правілы роднай мовы. Было шмат мерапрыемстваў. Гэта, канешне, і прэзентацыі, і сустрэчы з бібліятэкарамі, са студэнтамі, з выкладчыкамі, таму што Акадэмія навук каардынуе ўсю дзейнасць па вывучэнні беларускай мовы, культуры, фальклору і, канешне, літаратуры. 

Насколько интерес к белорусскому языку поддерживается, увеличивается или мы говорим, что интерес падает?

Ольга Попко:
Мне падаецца, што інтарэс павялічваецца. І я такія цікавы рэчы заўважыла. У мяне дачка вучыцца ў першым класе ў рускай гімназіі. І тое, што яна прапісвае ў сваіх пропісях, мяне вельмі здзівіла. Напрыклад, цэлы радок «Мірскі замак», або «Слуцк», або іншыя словы. Наша навучанне нават у пачатковых класах перайшло ўжо на гэты матэрыял, выключна беларускі. І тое, што яны, распрацоўваючы руку, малююць, – гэта контуры нашых помнікаў архітэктуры, гэта назвы розныя, беларускія словы. І вось я лічу, што гэта станоўча, таму што ў маім дзяцінстве нічога такога не вучылі. Мы сапраўды як бы абапіраліся на гэтую агульную савецкую гісторыю, культуру. 

Подробности в видеоматериале.