Навіны Беларусі. Дзень роднай мовы святкавалі ў паэтычным аўтобусе, які штогод падчас Міжнароднай кніжнай выставы курсіруе ў Мінску. Створана беларускамоўная атмасфера для звычайных пасажыраў, паведамілі ў праграме «Тыдзень» на СТВ.
Аўтобус хадзіў ад Нямігі да «Экспацэнтру». Да выставы на ім мог пад’ехаць кожны ахвотны. Пасажыры спрычыняліся да паэзіі Кацярыны Стройлавай. Кнігу «Цярністы шлях» (пакуль адзіную) паэт выдала ў 2016 годзе.
Кацярына Стройлава, паэт:
Творы слухаюць. Мы выступаем з іншымі пісьменнікамі разам. Людзям падабаецца. Некаторыя чакаюць аўтобус, спрашваюць пра аўтобус.
«Прыходзяць на спеўкі і танцы». Вось як у Мінску знаёмяць дзяцей з беларускай культурай
Беларуская мова другая па мілагучнасці ў свеце пасля італьянскай. Гэты факт, безумоўна, ведаюць беларусы. Але галоўнае, бадай, тое, што яна наша. Што кожны з нас яе носьбіт. І каб лепей зразумець гэта, няблага карыстацца ёй не толькі ў свята, але і штодзённа.