«Нават супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея лічылі Рушчыца рускім мастаком»: что сделают к юбилею белорусского художника

Новости Беларуси. Какие мероприятия, посвящённые 150-летию художника, организуют, рассказали в программе «Большой завтрак».

Владимир Прокопцов, директор Национального художественного музея Республики Беларусь:
Гадоў 10-15 назад нават супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея лічылі Фердынанда Рушчыца, ці Станіслава Жукоўскага, вялікім рускім мастаком, які васпяваў дварцовыя гнёзды. Але гэта – беларускі мастак. Паэтаму вот эта серыя – асноўная яе задача, каб вяртаць не толькі імёны, але вяртаць і творы мастакоў. Мы рыхтуемся, дарэчы, да 150-гадовага юбілею Фердынанда Рушчыца.

Створаны фонд імя Рушчыца, які, дарэчы, узначаліў яго ўнук, Фердынанд Рушчыц.

У наступным годзе мы ўнясём у ЮНЭСКА прапанову, каб імя Фердынанда Рушчыца адзначалася сярод знакамітых імёнаў сусветных. Мы думаем, якраз пры падтрымцы гэтага фонда аднавіць, отреставрировать фамільныя могілкі ў Багданава, дзе пахаваны Фердынанд Рушчыц, і, увогуле, род Рушчыцаў. І, канешне, падчас вайны была знішчана яго сядзіба фамільная. І вот мы рыхтуем вялікі такі праект. Будзе выстаўка вялікая твораў Фердынанда Рушчыца з польскіх музеяў, з літоўскага музея, з музея Львова. І, канешне, нам вельмі важна паказаць на прыкладзе таго ж Фердынанда Рушчыца, што гэта – беларускі мастак. Ён з беларускай зямлі, упітаў усю яе моц, яе сокі. Ён – наш, беларус. А многія лічаць, што ён – польскі мастак, ці літоўскі мастак.

Владимир Прокопцов: «Як у бацькі, у мяне, у дырэктара, усе любімыя карціны, як дзеці»