Сустрэчы з пісьменнікамі, аўтограф-сесіі i скідкі на кнігі – як Лiда сустрэла Дзень беларускага пісьменства?
На вуліцах райцэнтра зараз можна адчуць сябе першадрукаром, паспрабаваць літаратурную страву і прыкупіць кніжную навінку, расказалi ў праграме Навiны «24 гадзiны» на СТБ.
У Лiдзе разгарнуліся фестывалі, сустрэчы з пісьменнікамі, аўтограф-сесіі. Пры падтрымцы нашага тэлеканала на галоўнай сцэне свята прайшоў гала-канцэрт фіналістаў конкурсу юных чытачоў «Жывая класіка».
Як Ліда піша свой раздзел у летапісе святкаванняў Дня беларускага пісьменства, раскажа Галіна Буро.
«Любіна сукенка» – апавяданне Валянціны Драбышэўскай, і яно не пра моду. Пра дзяўчынку, якая загінула ў першую раніцу Вялікай Айчыннай вайны. Ад яе засталася толькі белая сукенка – зараз сімвал генетычнай памяці беларусаў. У аснове гісторыі – рэальны факт. Па творы нават пастаўлены спектакль да васьмідзесяцігоддзя Вялікай Перамогі. У Лідзе апавяданне і іншыя творы пісьменніцы прэзентавалі шырокаму колу чытачоў.
Валянціна Драбышэўская, член Саюза пісьменнікаў Беларусі:
Так приятно, когда загораются глаза у ребят, когда они берут книгу, именно бумажную книгу, ведь мы же понимаем, что сегодня дети находятся больше в гаджетах, и потом делятся своими впечатлениями. Для меня как для писателя это очень, я бы сказала, самое важное в моей писательской жизни.
Сваю гісторыю піша сёння і Ліда – гэтая маштабная паэма аб свяце роднага слова. Вуліцы горада ператварыліся ў літаратурныя падворкі, дзе сустрэчы і з аўтарамі, і з кнігамі: ад сучаснікаў да класікаў і нават першадрукароў. Сёлета адна з галоўных тэм Дня пісьменства – 500-годдзе выхаду з друку першай беларускай кнігі «Апостал» Францыска Скарыны. Гэта і першая ў свеце Біблія, выдадзеная на кірыліцы. Нацыянальная бібліятэка прывезла ў Ліду факсімільнае выданне.
Святлана Зайко, галоўны бібліятэкар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:
Мы привезли сюда знаменитый факсимильный проект, который был выпущен в 2017 году и был посвящен юбилею книгопечатания, выходу первой книги. «Псалтырь» вышел 6 августа 1517 года, к этому юбилею мы выпускали этот факсимильный проект.
Падрабязнасцi ў вiдэа.
На раённай бібліятэцы ў гонар свята распусціўся, як у Максіма Багдановіча, цвяток радзімы. Побач – мурал з выявай Янкі Купалы: імя паэта якраз і носіць кнігасховішча. Гісторыя захаваецца і ў паштовых атрыбутах. Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай Дню беларускага пісьменства, адбылася ў Лідскім замку.