Как интересно рассказать о белорусской столице и её достопримечательностях? Подскажет книга «Прогулки по Минску»
Михаил Поздняков, председатель Минского городского отделения Союза писателей Беларуси, автор книг:
Кніга «Прогулки по Минску» выйшла ў серыі «Город, который выбирают дети». Была падрыхтавана па заказу нашага праславутага выдавецтва «Народная асвета», у якім выйшла многа маіх кніг для дзяцей. Цікава, што такіх кніг для дзяцей, як сказала выдавецтва і заўважыла літаратурны крытык, яшчэ не было.
Кніга стала своеасаблівым бестселерам, таму што яе набываюць многія госці, якія прыязджаюць у нашу сталіцу, бо яна папулярна расказвае пра Мінск, пра яго ўзнікненне, гісторыю, архітэктуру, культуру, мастацтва. Мы прыдумалі вельмі добры драматургічны ход. Як не проста даць інфармацыю? Хлопчык Максім, які ходзіць у чацвёрты клас, вядзе сваю малодшую сястрычку Дашу, якая яшчэ ходзіць у садзік, па праспекце і раскрывае ёй гісторыю нашага горада.
У кнізе вельмі многа цікавых ілюстрацый. Паказаны ўсе адметныя мясціны нашага горада. Тут ёсць нават схемы славутых мясцін, якія патрэбна наведаць не толькі гасцям, але і кожнаму мінчаніну. І асабліва дзецям, каб яны любілі свой горад, ведалі яго і ганарыліся яго прыгажосцю і багаццем, якое створана многімі папярэднікамі. І багацце, якое ствараецца сёння ў нашай цудоўнай, прыгожай сталіцы.
Михаил Поздняков:
Зусім нядаўна ў выдавецтве «Народная асвета» выйшла кніга кітайскіх народных казак у маім перакладзе «Жоўты бусел». Я для сябе адкрыў вельмі багатую фальклорную спадчыну кітайскага народа. «Жоўты бусел» – гэта такая мудрасць кітайскага народа, такі багаты фальклор, гэта такая цікавая літаратура, якую патрэбна чытаць кожнаму, каб узбагаціць сябе той мудрасцю кітайскай нацыі, якая мае шматтысячагадовую гісторыю.
Я актыўна працую з дзіцячай літаратурай. Напісана ўжо больш 60 кніг, адрасаваных толькі дзецям. Я вельмі часта сустракаюся з юнымі чытачамі, і вельмі радуе, што яны чытаюць кнігі, што кніга запатрабавана. Я бы хацеў, каб запатрабаванасць кнігі для дзяцей была і сямейным чытаннем. Я заклікаю ўсіх як мага больш чытаць. Чытайце сусветную класіку, беларускую класіку, сучасныя кнігі. Кніга – гэта вялікае багацце, вялікі падарунак. Кніга – свята, калі яна прачытана, калі ёй захапляюцца, тым больш юныя чытачы.