Новости Беларуси. Более десяти тысяч гостей посетили День белорусской письменности в Рогачеве. Праздник на земле, с которой связана судьба Андрей Макаенка, Владимира Короткевича и Михася Лынькова, подарил его участникам яркие эмоции, а самому городу фактически второе рождение, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Гэта далёка не ўсе кнігі, якія Соня прачытала летам. Адужала увесь школьны спіс. А ў чарзе ўжо наступная новая гісторыя і цэлы мастацкі свет – «Міколка-паравоз». Хоць яшчэ ўчора другакласніц ў карысці літаратуры пераконвалі на вачах ва ўсяго Рагачова – прычым самыя сапраўдныя тэатральныя тытаны – Генадзь Аўсяннікаў і Таццяна Мархель.
Герой, якi не прызнае кнігу, Соні – поўны антыпод, зрэшты, з роляй дзяўчынка справілася без складанасцяў: мэтры дапамагалі.
Сафія Ермакова, вучаніца 2 «Е» класа гiмназii № 16 Мiнска:
Мне было легко говорить на белорусской мове.
Два дні ў Рагачове гучалi проза, паэзія і песні класікаў айчыннай літаратуры і сучасных аўтараў. І, бадай, галоўным падарункам для жахароў райцэнтра і яго гасцей сталі эмоцыі і ўражанні ад свята.
Валерыя Сокалава, жыхар Рагачова:
Безумоуна, горад палепшаў, стаў прыгожым, такім святочным.
Да Дня беларускага пісьменства Рагачоў падрыхтаваўся, як трэба. Райцэнтр змяніў сваё аблічча – мадэрнізавана каля 40 аб’ектаў. А галоўным падарункам гараджанам стаў Дом кнігі.
Юрый Пракапенка, карэспандэнт:
Гэтаму будынку больш за 100 год. І за час свайго існавання ён не надта змяніўся знешне. А вось унутры… Пасля правядзення капітальнага рамонту цяпер гэта сучасны кніжны цэнтр і што адметна – у самым цэнтры горада, на галоўнай плошчы.
На свята ў Рагачоў завіталі больш за 10 тысяч гасцей з Беларусі і замежжа. Многія з іх пакінулі запіс у кнізе пажаданняў. І амаль кожны прыехаў з падарункам – сваёй любімай кнігай.
Таццяна Голубева, дырэктар Рагачоўскай раённай бібліятэкі імя Ул. Караткевіча:
Самое ценное – это подарок Национальной библиотеки: 6 томов книжной спадчыны Ф.Скарыны.
Роўна праз год Дзень беларускага пісьменства прыме старажытны Полацк. У 500-гадовы юбілей айчыннага кнігадрукавання іншых варыянтаў, як радзіма Францыска Скарыны, быць не можа.