Новости Беларуси. Возвращаемся в Рогачев, куда писатели от Китая до Великобритании приехали услышать слово белорусское. Да и поделиться своим. В День белорусской письменности здесь можно было прокатиться на «поэтических» автобусах. В их салонах звучали не только названия остановок, но и стихи. А вот какие тексты на «матчынай мове» зазвучат после Рогачева?
Сёлетні Дзень беларускага пісьменства 23 па ліку. За гэтыя два дзесяцігодзі свята здолела стаць галоўнай культурнай падзеяй краіны і ўнікальнай з’явай у кантэксце ўсяго рэгіёну.
Марат Ахмеджанаў, выдавец (Велікабрытанія):
Здесь для меня это открытие, потому что впервые я вижу вовлеченность людей, белорусов, которые пришли и празднуют, получают удовольствие от праздника.
У кантэксце свята прасочым, што сёння чытае беларус. Масавая літаратура на тое і масавая, каб быць у лідарах попыту. Калі ацэньваць папулярнасць жанраў, то беларусы ў сваіх густах мала чым адрозневаюцца ад тых жа еўрапейцаў ці амерыканцаў. У тройцы лідараў знаходзім жаночы раман, дэтэктыў і фэнтэзі. Справядліва гэта і для Беларусі.
Сяргей Давідовіч, лаўрэат II Нацыянальнай літаратурнай прэміі:
Было б вельмі сумна пісаць і маляваць, як кажуць, у шуфляду. А калі ты запатрабаваны ў сваёй краіне, калі ты адчуваеш, што патрэбен людзям, што ты робіш штосці важнае, гэта акрыляе. Ведаеце, і хочацца жыць і тварыць.
Калі казаць пра топ-тры папулярных у Беларусі жанраў, то ў кожным знойдзем і дастойнага прадстаўніка айчыннага гатунку. Сентыментальныя раманы ад Наталлі Батраковай, дэтэктывы Мікалая Чаргінца і фэнтазі Нікі Ракіцінай. Менавіта апошні жанр сёння набірае асаблівую папулярнасць.
Ніка Ракіціна, пісьменнік:
Фэнтэзі вельмі запатрабавана, бо гэта вяртанне да вытокаў, да архітыпаў. Казка заўсёды для чалавека будзе граць важную роль. Асабліва ў час тэхнікі, калі чалавек стварае сваю асабістую рэальнасць, адыходзіць ад сваіх пачаткаў, то яно вяртае, дае чалавеку тую глебу, на якую ён можа апірацца.
Беларусы наблізіліся да грандыёзнай даты ў сваёй гісторыі: мы напярэдадні 500-гадовага юбілею першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны. Дзякуючы намаганням энтузіястаў кожны ўдзельнік Дня беларусскага пісьменства змог адчуць сабе сапраўдным першадрукаром. Усе гэтыя станкі працуюць менавіта так, як ім і належыла 500 год таму. І ўсё гэта сапраўдная машына часу.
На стварэнне адной кнігі маглі сыходзіць тыдні, а цана дасягаць кошту некалькіх вёсак. Але попыт на кнігу ў XVI стагоддзі быў стабільна высокі.
Уладзімір Ліхадзедаў, аўтар праекта «У пошуках страчанага», лаўрэат прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне»:
Многие сейчас думают, что нажал на кнопку принтера и листочек вышел. А мы хотим показать, сколько труда нужно было в XVI веке отдать, чтобы сделать лист бумаги.
Цікава, але факт – сучасныя беларускія духоўныя выданні нярэдка становяцца ледзьве не бібліяграфічнай рэдкасцю.
Протаіерэй Сергій Гардун, прафесар Мінскай духоўнай семінарыі:
Цяпер многія беларусы сапраўды чытаюць свяшчэнныя пісанні, Біблію. Вось тую галоўную кнігу, з якой сваю выдавецкую дзейнасць пачаў наш першадрукар Францыск Скарына.
Трэнд на родную мову трывалы: зараз у перакладзе на беларускую можна чытаць нават Шэкспіра. Але бліжэй сваё, роднае.
Ягор Мельнікаў, удзельнік конкурсу «Жывая класіка»:
Якуб Колас, Янка Купала, Цётка – гэта тытаны прошлага века. Але яны існуць і зараз у нашых сэрцах.
Жывая класіка ў выкананні маладых чытачоў не можа не кранаць. Разам з цікавасцю да класічнай у моладзевым асяродку паэзія актыўна развіваецца і паралельным курсам.
Закаханы ў санэты Максіма Багдановіча Зміцер кожны дзень стварае сваю паэзію. Рэп і хіп-хоп – так, гэта не класічная паэзія, але ж
Зміцер Попчанка, акцёр:
Это современность. Каждая современность становится прошлым, это история. История музыки, история литературы. Я думаю, что кого-то реально могут изучать в школах.
Тэхналогіі змянілісь, а сэнс застаўся. Так, як засталася і мова дзядоў. Як вядома, яе нам завешчана «не пакідаць, каб не ўмёрці».