Новости Беларуси. Торжество родного слова и национальной культуры. День белорусской письменности проходит в Рогачеве. Праздник собрал несколько десятков тысяч гостей не только из Беларуси, но и зарубежья. К слову, многие привезли с собой любимые книги в дар библиотечному фонду райцентра. И таким образом у праздника появилась новая традиция.
На протяжении всего дня в Рогачеве работают 16 сценических площадок, запланировано более 70 мероприятий. Но не только размахом и традициями запомнится этот День письменности. 4 сентября в городе, богатом на таланты, открылись сразу два культурных объекта – Дом книги и книжный магазин.
Сёння, у Дзень беларускага пісьменства, працягваем размаўляць выключна па-беларуску. Нарэшце, беларускую, матчыну, родную можна пачуць сёння адусуль. Яна гучыць і на канцэртнай пляцоўцы, была і на выставах, і на кірмашы, і нават ў аўтобусах чытаюць вершы па-беларуску.
Дзень пісьменства – гэта нацыянальнае свята. Вось ужо як некалькі гадзін яму афіцыйна далі старт. Дзея была шыкоўнай. І, дарэчы, другія суткі ў Рагачове працуе вялікая каманда «Сталічнага тэлебачання». Менавіта наш тэлеканал сумесна з Міністэрствам інфармацыі і арганізаваў такі вось літаратурны фэст-марафон у гэтым годзе.
Дык вось, вяртаючыся да цэрэмоніі адкрыцця, ужо сёння яе можна будзе пабачыць на нашым тэлеканале ў 20.30.
Сёння на цэрэмоніі адкрыцця дадзены старт адной цікавай традыцыі. Цяпер госці, медыа-персоны будуць дарыць гарадам, літаратурным сталіцам свае любімыя кнігі, гэткія рэліквіі. Напрыклад, Наталля Качанава падаравала кнігу аб Полацку. Гэта радзіма намесніка преэмьер-міністра краіны.
12 тысяч гасцей з 12 краін – столькі прыехала людзей у 35-тысячны райцэнтр у гэты уікэнд. Шмат на цэрэмоніі адкрыцця прысутнічала і афіцыйных, і медыа-персон, артыстаў.
Анатоль Ярмоленка, народны артыст Беларуси:
Столькі гасцей з’ехалася з розных краін паглядзець, як мы з вамі ўшаноўваем сваю мову, сваіх паэтаў, пісьменнікаў. Усіх тых, кто мае дачыненне да культуры. Гэта выдатна, што так адбываецца.
Гурт «Наві»:
Мы спявалі сёння «Рэчаньку» – беларускую народную песню – у сваёй апрацоўцы. И для нас вельмі важна, што мы гэта зрабілі, мы ўпершыню ўдзельнічаем ў такім такім вялікім мерапрыемстве. Нам вельмі прыемна, што мы далучыліся да гэтага свята. Гэта вельмі класна.
Вось як две гадзіны расчыніў свае дзверы Дом кнігі. Адчынілі таксама і першую кніжную лаўку гэтага мерапрыемства. Менавіта на адкрыцці Дома кнігі быў заведзены гадзіннік з кніг.
Лілія Ананіч, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
Згадзіціся, сёння, калі мы кажам пра тое, што свет абрынуўся ў кап’ютэры і забыўся пра кнігу, мы бачым на Гомельшчыне, у Беларусі: гэта не зусім так. Бібліатэка і спалучэнне з кніжнай крамай – гэта цудоўны падарунак гораду, Гомельшчыне і Беларусі.
Працягваюць працаваць на цэнтральнай плошчы тэматычныя павільоны, джрукарня XVI стагоддзя. І гэта толькі малая частка. Уражваюць выставы да юбілеяў і такіх знакамітых землякоў, як Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва, Максім Багдановіч, Іван Шамякін.
Ірына Каловіч, намеснік дырэктара музея Якуба Коласа:
Прыемна на вуліцах чуць сярод звычайный гаворцы моладзі таксама беларускую мову. Прыемна, што ёй карыстаюцца заўсёды, а не толькі па меры неабходнасці. Колас заўсёды дбаў пра мову, канешне. І нават у апошні дзень свайго жыцця ён пайшоў у ЦК, каб даведацца пра лёс свайго ліста менавіта пра беларускую мову.
Спраўдны аншлаг вось ужо два дні на выставе, прысвечаннай беларускай эпохі і песні. Шлягеры, экскізы і сапраўдныя сцэнічныя касцюмы. Сотні фотаздамыкаў зрабілі на выставе тыя, хто вельмі любіць Мулявіна.
Таксама сёння ў 18 гадзін у мясцовым Доме культуры пакажуць прэм’еру для гэтага горада, ужо культавага спектакля «Песняр», прысвечанага да 75-годдзя Уладзіміра Мулявіна.
Вызначылі сёння і лепшых пісьменнікаў. Пададзена было свыш за 70 твораў, самых тэленавітых вызначалі па 7 намінацыях.
Сяргей Клінковіч, пераможца Нацыянальная літаратурнай прэміі Беларусі:
За детскую литературу. Это очень приятно, очень волнительно. Очень много авторов, талантливых авторов. Я думаю, что впереди у белорусской литературы хорошая интересная история.
Яшчэ шмат мерапрыемстваў, шмат сустрэч. Вельмі цікава, вельмі весела. Афіцыйная цэрэмонія закрыцця Дня беларускага пісьменства адбудзецца сёння ў 20 гадзін.