130-летие со Дня рождения Якуба Колоса

3 лістапада ў нашай краіне і па-за яе межамі адзначылі статрыццацігоддзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Сёння я  прапаную вам падарожжа на малую радзіму вялікага песняра. Незнаёмае пра знакамітага паэта распаведуюць яго сваякі, з некаторымі мы мелі нават эксклюзіўную бяседу.  

Я захапляюся творчасцю Якуба Коласа. Калі вывучала ў школе яго літаратурную спадчыну, то і падумаць не магла, што давядзецца сустрэцца з яго сваякамі — тымі, хто бачыў і памятае вялікага песняра яшчэ пры жыцці. Да гэтага часу я знаходжуся пад вялікім ураджаннем ад поездкі на радзіму Якуба Коласа ў Стаўбцоўскі раён. Надвор’е не спрыяла, але гэта абставіна ні ў якім разе не адлюстравалася на настроі.

Мясціны тут у любы час прыгожыя, як і мясцовыя людзі. Дарэчы, першы наш прыпынак — у Акінчыцах. Тут нарадзіўся народны паэт. Колькі захапляльных гісторый мы пачулі ад нашых суразмоўцаў — пары як на рабоце, так і ў жыцці — спадароў Міцкевічаў. Соф’я Пятроўна — загадчыца філіяла літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, а яе муж – старэйшы навуковы супрацоўнік. Па прозвішчу не цяжка дагадацца: Міцкевічы — сваякі беларускага паэта. Георгій Міхайлавіч — яго ўнучаты пляменнік. Дарэчы, нас заверылі, што ў Коласа амаль 4 сотні чалавек радні. Так што Міцкевічаў тут шмат. І ўсе яны абагаўляюць свайго дзядзьку Якуба,  паведамілі ў праграме «Цэнтральны рэгіён» на СТВ.