У бюджэт Мінска на 2024 год унеслі змены
Унесены змены у сталічны бюджэт на 2024 год. Выдаткі плануюць павялічыць на 64,5 мільёна рублёў, паведамілі ў праграме «Сталічныя падрабязнасці» на СТБ.
Сродкі накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і сярэднеспецыяльнай адукацыі. А таксама на рэканструкцыю тэрыторыі на Партызанскім праспекце і мадэрнізацыю электрамеханічнага завода. Дадаткова выдзеляць сродкі і на рэалізацыю мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця.
Таццяна Астрэйка, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінгарвыканкама:
Сегодня депутатами принято решение об уточнении отдельных показателей бюджета города Минска на текущий год. Это первое уточнение в этом году. Считаю его очень позитивным, потому что мы смогли изыскать ресурсы для того, чтобы увеличить объем бюджета. Это те остатки средств, которые мы не использовали в прошлом году. И в этом году, следуя среднесрочному бюджетному планированию, в плановом порядке направляем.
Зацвердзілі і план па добраўпарадкаванні. Асаблівую ўвагу нададуць рамонту вулічна-дарожнай сеткі, дваровых праездаў і азеляненню. А ў Год якасці акцэнт зробяць на прывядзенне ў парадак і падтрыманне ў належным стане прыдамавых тэрыторый.