Беларусь і Зімбабвэ выходзяць на новы ўзровень адносін

Умацаванне харчовай бяспекі, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і прамысловая кааперацыя. Беларусь і Зімбабвэ выходзяць на новы ўзровень двухбаковых адносін, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Беларусь і Зімбабвэ выходзяць на новы ўзровень адносін-1

За апошнія 5 гадоў экспарт нашых тавараў у гэтую афрыканскую краіну значна вырас. У прыярытэце пастаўкі сельскагаспадарчай і спецыяльнай тэхнікі, прадуктаў харчавання, агульныя праекты ў навуковай і ваеннай сферах. Новыя арыенціры ўжо заўтра, 22 лютага, абмяркуюць у Харары на першым пасяджэнні двухбаковай міжурадавай камісіі.

Беларусь і Зімбабвэ выходзяць на новы ўзровень адносін-4

Ігар Маршалаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Зімбабвэ:
Потенциал очень большой, в 80-х годах Зимбабве называли «житницей Африки». Им действительно нужно большое количество тракторов, комбайнов. И в этом году одна из двух стран Африки, которая обеспечивала себя пшеницей. Поэтому есть куда развиваться, и мы с удовольствием будем оказывать помощь.

Беларусь і Зімбабвэ выходзяць на новы ўзровень адносін-7

Зімбабвэ для Мінска яшчэ і хаб для далейшага пашырэння інтарэсаў на Афрыканскім рэгіёне. Нашы тавары ўжо сталі бліжэйшымі для цэлага шэрагу краін. Напрыклад, сёння ў сэрвісным цэнтры беларускай тэхнікі прайшла прэзентацыя для першай лэдзі Батсваны.