Рэальныя даходы беларусаў выраслі на 6,3 % па выніках 2023 года. Дадаў у вазе і заробак – у сярэднім па краіне ён стаў большым на 11 %. У Савеце міністраў падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы год, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Адзін з галоўных фактараў павышэння даходаў насельніцтва – рэкордна нізкая інфляцыя. Адзначана запавольванне росту спажывецкіх цэн. У гадавым выражэнні паказчык склаў 105 % пры прагнозе ў 108. Паскорыліся і тэмпы росту ў прамысловасці. Гэта ўказвае на тое, што прадпрыемствы нашых ключавых галін змаглі прайсці перыяд знешняга ціску практычна без страт, адаптавалiся да санкцыйных шокаў і знайшлі новыя рынкі збыту.
Юрый Чабатар, міністр эканомікі Беларусі:
Нас радует обновление предприятиями своего оборудования, плюс 30 %. Это подтверждает стратегию, чтобы обеспечить модернизацию и повышение за счет этого конкурентоспособности продукции. Экспорт – почти достигли 48 миллиардов рублей экспорта товаров и услуг. Планка по пятилетке была 50 миллиардов, фактически мы уже близки к ней. В натуральном выражении это практически рекордные показатели, плюс 25 %.
Са станоўчых эканамічных паказчыкаў пачаўся і 2024-ты. На 3 % выраслі інвестыцыі ў асноўны капітал, захоўваецца высокі ўзровень спажывецкай актыўнасці насельніцтва. Добрыя тэмпы паказала і сельская гаспадарка – па выніках студзеня рост у сектары склаў 104,3 %.