Беларусь умацоўвае трэнд на актыўнае развіццё адносін з краінамі Афрыкі. Афіцыйныя Мінск і Харарэ арыентаваны на тое, каб у сваім узаемадзеянні не спыняцца. Для правядзення першага пасяджэння Сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве ў Зімбабвэ прыбыла дэлегацыя з Беларусі, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Яе ўзначальвае міністр замежных спраў Сяргей Алейнік. У складзе – прадстаўнікі некалькіх міністэрстваў, шэрагу прадпрыемстваў і канцэрнаў нашай краіны. Да абмеркавання запланавана шырокае кола пытанняў: гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, прамысловая кааперацыя, удзел Беларусі ў механізацыі сельскай гаспадаркі, умацаванне харчовай бяспекі афрыканскай дзяржавы.
Прадугледжана наведванне сэрвіснага цэнтра беларускай тэхнікі, удзел у прэзентацыі нашых малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Адбудуцца перамовы з шэрагам афіцыйных асоб. Гэтымі ж днямі ў Харарэ праходзіць беларуска-зімбабвійскі бізнес-форум.